Юнакі і дзяўчаты Зэльвенскага раёна да абароны Айчыны гатовы

Апошні дзень вучэбна-палявых збораў для юнакоў і дзяўчат Зэльвенскага раёна, якія навучаюцца ў цэнтры дапрызыўной і медыцынскай падрыхтоўкі, закончыўся прыёмам нарматываў і адпрацоўкай тэхнікі правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

Усе веды, атрыманыя за навучальны год, юнакі і дзяўчаты выдатна прадэманстравалі сваім педагогам. Юнакі даказалі, што могуць хутка збіраць і разбіраць аўтамат, добра падцягвацца, бегаць, дакладна выконваць каманды «Станавіся», «Раўняйся», «Смірна», «Вольна» і іншыя.

Дзяўчаты прадэманстравалі прафесійныя навыкі аказання першай дапамогі, а таксама комплекс мерапрыемстваў сама- і ўзаемадапамогі, накіраваных на выратаванне чалавека пры наяўнасці пагрозы яго жыццю.

Начальнік абасобленай групы (Зэльвенскага раёна) Слонімскага ваеннага камісарыята Яўгеній Шышко, які прымаў удзел у вучэбна-палявых зборах, адзначыў, што ўсе навучэнцы прасякнуты пачуццём асабістай адказнасці за выкананне канстытуцыйнага абавязку па абароне Рэспублікі Беларусь.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дзярэчынскага дз/с-СШ

Наталля СУПРУН

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены