Юбілей сустракай, мой родны край!

Уладзімір Мазго

Прыцягненне Радзімы

На планеце абсягаў нямала,
А радзіма – за ўсё даражэй,
Дзе матуля мяне калыхала
І да сэрца свайго прыхінала,
Каб рабіўся дабрэй і дужэй.
Слухаў матчыны я калыханкі
І, на сонейка гледзячы, рос
Пад мажорныя спевы Зальвянкі
І мінорныя песні бяроз.
Бальшакоў старадаўніх скрыжалі
Нагадалі былыя часы.
Дзе калісьці мы дрэўцы саджалі,
Там сягоння гамоняць лясы.
Між грыбоў і даспелых арэхаў
Заблудзілі маленства сляды.
І куды б ты адсюль ні паехаў,
А вяртаешся зноўку сюды.

Святлана Літвінчык

Песні – маёй зямлі

А як без песні над калыскай?
Без успамінаў аб былым?
Аб тым, што стала родным, блізкім,
Што стала мілым, дарагім.
І наплываюць успаміны..
І скрозь у іх – адна зямля.
Няхай малая ты, радзіма,
Ды толькі лепш цябе няма.
Ты столькі лёсаў узгадавала!
Шумелі хвалі у палях.
Усіх ты гойдала-шугала,
Усіх трымала на руках.
І вось таму духмяны, светлы
Хачу букет са шчырых слоў
Табе паднесці, маці-Зэльва.
Хачу аддзячыць за любоў.
І як ніколі, нізка-нізка
Паклон адвесіць зноў і зноў.
Мой родны край, мая калыска.
Мая зямля, мая любоў.

Ольга Лескевич

Родимый уголок

Звёзды над Зельвянкой хороводят,
Кружат над притихшею землёй.
Так проходит время, год за годом,
Не меняя распорядок свой.
Сколько уж сменилось поколений
В Зельве за 760 лет.
Сколько бед, печалей, потрясений,
Свадеб, праздников, удач, побед.
Летом солнце ласковое греет,
Осень дарит яркий листопад,
Холодом зима сердито воет,
А весне здесь каждый житель рад.
Милая, уютная, родная,
Маленькая родина моя,
Даже если редко уезжаю,
По тебе всегда скучаю я.
Пусть обходят стороной ненастья
И всегда сбываются мечты.
Жителям посёлка я желаю счастья,
Радости, любви и доброты!

Святлана Патаповіч

На крылах шчасця

Ты вясной мяне кожнай радуеш,
Белай квеценню майскіх садоў.
А ўлетку вясёлкі-радугі
Над Зальвянкаю тут дугой.
Над тваімі лугамі і пожнямі
Бусел кружыць, звініць жаўрук.
Конік у скверы вітае кожнага,
Чуеш нават капытаў стук.
Зэльва – песня, сяброўка Зальвяначка,
Над табою чаруюць вякі.
У легендах твой шлях адзначаны
І малююць цябе мастакі.
Зэльва – песня, ты мар калыханка,
Ты прытулак з далёкіх дарог.
Ты – матуля, сяброўка, каханка,
Тут падзеі і шчасця парог.

Лілія Лукашонак

Прысвячэнне

Зэльва наша, ты – як дом гасцінны:
У ім жывуць, як дружная сям’я.
Самы мілы і ўтульны ўсім куточак,
З зёлак саткана прыгажосць твая.
І адкуль прыйшла такая назва?
Можа, ад Сапегаў, ці ад “зева льва”.
Або проста Зэльва – ад ракі зялёнай,
Дзе ваду пакрыла дзіўная трава.
Па ўзросце, скажам, год табе нямала,
Склаўся шлях славуты развіцця яго,
Пра які паведаюць мудра і праўдзіва
Летапісцы часу ўзнёслага твайго.
На ўвесь свет праславіў у той час мястэчка
Адзін з самых лепшых – Ганненскі кірмаш.
На яго з замежжа купцы прыязджалі,
Вазы йшлі дадому поўныя паклаж.
Вечна помніць Зэльва, з кім свой лёс звязала,
Хто яе праславіў у нялёгкі час.
Як, сабраўшы сілы, зямлю вызваляла,
Як з фашыстам біўся Булака атрад.
Напамінак людзям, як нам мір дастаўся,
Помнік на ўзвышшы, дзе на ўсіх глядзяць
Пільна і сур’ёзна салдат з партызанам,
Каб ніхто спакой наш не змог парушаць.
І цяпер у міры расквітнела Зэльва,
Дамы, прадпрыемствы, вуліц не пазнаць.
Па вясне нявестаю патанаеш у зеляніне,
З кім цябе, цудоўная, можна параўнаць?
Неяк асабліва вабіць сінню возера,
Зоркі ў ім адсвечваюць бляскам у начы.
Як тут шумна, весела на Купалле ў ліпені,
Цішыня ўсталюецца – разам памаўчы.
Гаспадыняй дбайнаю слынна, Зэльва слаўная,
Да цябе вярнуўся Ганненскі кірмаш.
Цуды тут здараюцца, вырабы ствараюцца,
Сэрца думка радуе: ёсць уклад і наш.
А праводзіш святы з песняй і забавамі,
Розныя праблемы ўсе мінаюць нас.
У конкурсах, турнірах, гульнях і спаборніцтвах
Перамога зэльвенцаў цешыла не раз.
Зэльва старажытная, у свеце знакамітая,
Працы табе плённай дазволь пажадаць,
Жыць табе квітнеючы, дабрынёю славіцца,
Справамі ўдзячнымі славу набываць.

Станіслава Прызван

Ода маёй радзіме

Мой родны куток,
Сэрцу любы і мілы,
Я шаную цябе і люблю!
А вадзіцы глыток
Дабаўляе мне сілы
І душу амывае маю.
На радзіме малой
Сонца грэе іначай
І салоўка спявае званчэй.
Яна ў сэрцы маім,
Як смяюся ці плачу,
Думкі-смуткі
Зыходзяць хутчэй.
Як ад’еду куды,
Сэрца кліча дадому,
На радзімы парог
Прытаміўшыся стаць.
Дзе рукамі-галінкамі
Ліпы ды клёны
Шапацяць ды гамоняць,
Нібы хочуць абняць.
А з крыніцы вада –
Крышталёва-празрыста –
Гаманліва бяжыць
У Зальвянку раку.
Беларускі куток,
Ты – утульны і чысты.
Жыць у краіне чужой –
Не змагу.

Ганна Гуліс

Сэрцу куточак дарагі

Мне з дзяцінства прыгожы і мілы
І так сэрцу майму дарагі
Гарадок наш, я чэрпаю сілы
У цябе для жыцця, для любві.
Прыгажуня Зальвянка, ты, Зэльва,
Ганаруся табою, люблю
Цішыню тваіх вуліц я вельмі,
Шум дубкоў тваіх, ліпак лаўлю.
Закахана ў цвет тваіх вішань
І ў восеньскі жоўты дыван.
У мароз, што на вокнах усё піша:
“Добрай раніцы, Зэльва, уставай!”.
А найбольш даспадобы мне людзі,
Што працуюць і славяць цябе.
Хай на тварах усмешка іх будзе,
Мірна жыць ім, у міры – табе!

Алена Букатая

Роднай Зэльве

760 – сем з паловай вякоў,
Але ты маладосці не страціла.
Аб табе пазнаю з летапісных радкоў,
Разумею: мне вельмі пашчасціла.
Мела славу, прызнанне і гонар такі!
З той нагоды цяпер не здзіўлюся,
Што вядомасць тваю не ўтаілі вякі,
Праз цябе і сабой ганаруся.
Усемагутнаму Богу, і ўсё за цябе
Душой, сэрцам штодзённа малюся.
У шчасці, у радасці, у горы, у журбе
Ты са мной, я з табой застаюся.
Абхадзіла я пешшу твае вулачкі ўсе,
Кожны дом мне знаёмы і дрэва.
Раніцою іду па грыбы па траве –
Як раз там пачынаецца Зэльва.
Вадасховішча свежай прахладай дыхціць,
Лес абняў, каб надаць яшчэ сілы,
Як візітная картка бальніца стаіць,
Распрасцёршы збавення крылы.
Зачарована неяк кінеш вокам здалёк –
У нізіне родны воблік лунае,
Як бы нехта магутны ўзяў незнарок
Ды ў далонях цябе трымае.
Добра я пражыла, на жыццёвым шляху
Прыгажосці такой не спаткала.
Можа, Свіслачы здрадаю пахне крыху,
Але ты мяне больш абласкала.

Елена Андала

Волшебная картина

Талантливой рукой написана картина,
Обрамлена в зелёный тон лесов.
Озёр и рек тут голубая паутина
И изумруд прекраснейших лесов.
Тут яркий рапс пятном лимонным
Сияет так, что взгляд не оторвать.
И белый аист, небом окрылённый,
Несёт на крыльях мир и благодать.
Незримой кистью и с большой душою
Аквамарин блестит на водной глади.
Неподалёку купол золотой,
Изящный шпиль костёла алый.
Среди картины – красок буйство
Из ярких судеб и талантливых детей.
И это – настоящее искусство,
Написано в твой, Зельва, юбилей!

Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Антонина says

    Каждое стихотворение имеет место быть.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.