Ёй родны быў блакадны Ленінград

_MG_0099а Учора адзначалася 71-я гадавіна вызвалення Ленін-града ад фашысцкай блакады. З гэтай нагоды работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціна Масюк, Марына Кніга і Вольга Камякевіч наведалі былую блакадніцу – жыхарку Зэльвы Валянціну Валюк (на здымку). Валянціна Міхайлаўна сустрэла гасцей бадзёра і з цёплай усмешкай. – Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці і дабрабыту. Заставайцеся такой жа жыццярадаснай і надалей, – з такімі словамі звярнуліся да жанчыны работнікі бібліятэкі. Сардэчныя пажаданні расчулілі жанчыну. Цяпло чалавечых зносін і ўвага – найлепшы падарунак для такіх людзей. Дарэчы, напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкары праводзяць патрыятычную акцыю “Удзялі ўвагу ветэрану”. А гэта значыць, што кожны ўдзельнік вайны не за-станецца без увагі. Віктар МАКОЎСКІ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.