Ярнеўскiя рэкорды

1640 Зіма – напружаны час для жывёлаводаў. Не будзе ў іх адпачынку і ў навагоднія дні. Але аб тым, каб падарыць гэтым старанным працаўнікам святочны настрой, паклапацілася кіраўніцтва СВК “Сынкавічы” – на вы-творчых аб’ектах рознакаляровымі агеньчыкамі заззялі ёлкі. – Новы 2015 год сустракаем добрымі паказчыкамі, – расказвае начальнік комплексу па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Ярнева” Вольга Мысліцкая. – З пачатку года атрымалі 1431 т валавых прываг жывёлы, сярэднясутачныя прывагі склалі больш чым 900 г. На перапрацоўчыя прадпрыемствы рэалізавана 1517 тон мяса. Высокія паказчыкі – заслуга ўсіх працаўнікоў гаспадаркі. Дзякуючы іх напружанай працы на комплексе створана трывалая кармавая база, ад якой залежаць прывагі і прадукцыйнасць жывёлы. Поспех калектыву ў многім залежыць ад людзей, якія тут працуюць. Вялікую работу па аздараўленні пагалоўя праводзіць вет-урач Пётр Жук. На дарошчванні маладняку добрых паказчыкаў дабіваюцца муж і жонка Аляксандр і Алена Ісадыкавы. Шмат гадоў працуюць у калектыве аператары па адкорме Валянціна Атрошанка, Аліна Аўсіец, Алена Цярэшка, Лілія Масюк, Вольга Дзянішчык, Надзея Кандраценка, Таццяна Шараева і іншыя. Яны ўносяць важкі ўклад у павялічэнне вытворчасці мясной жывёлагадоўлі. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.