Яркай падзеяй фестывалю абяцае стаць конкурс на лепшую кірмашовую ляльку

1

Сёлета яркай падзеяй фестывалю абяцае стаць конкурс на лепшую кірмашовую ляльку. Каб вы-светліць, як вялася падрыхтоўка ўдзельнікаў да конкурсу, якія лялькі будуць прадстаўлены на выставе, мы загадзя зазірнулі ў творчыя майстэрні ўстаноў і арганізацый раёна.


IMG_8325

Не раскрываючы галоўнай інтрыгі, трэба адзначыць, што да стварэння кірмашовых лялек умеліцы падышлі вельмі творча. Яны падрыхтавалі “канкурсантак” у розных стылях, з розных матэрыялаў (ад тэкстылю, паперы, драўніны, саломы да гліны). Беларусачкі і Цыганкі, Дамавіхі і Вяснянкі – усе яны каларытныя, з выкарыстаннем фальклорных элементаў. Кожная з іх унікальная, бо створана ў адзіным экземпляры. Вышыня лялек – ад паўметра і вышэй. І ўсе яны, па ўмовах конкурсу, будуць прэтэндаваць на права стаць у будучым адным з сімвалаў Ганненскага кірмашу.
– Майстэрства вырабу лялек – неад’емная частка нацыянальнай культуры, – адзначае дырэктар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ала Сідорык. – Нашы продкі лічылі лялек галоўнымі абярэгамі і выраблялі іх да самых важных свят і падзей. Вельмі прыемна, што зэльвенцы адраджаюць традыцыю, і ў Ганненскага кірмашу таксама з’явіцца свой сімвал-абярэг.
Дарэчы, большасць лялек, што будуць прадстаўлены на конкурс, – дзяўчыны.
– Гэта і зразумела, – тлумачыць Ала Дамінікаўна. – Яны ўвасабляюць сабой жаночы пачатак. А вось лялькам-мужчынам нашы продкі давяралі апякунства над рамёствамі.
Дарэчы, мужчынскія лялькі таксама ёсць сярод нашых “канкурсантаў”.

IMG_8327 Чаго толькі каштуе добры казачнік Дзед-Барадзед! Магчыма, ён, як прадстаўнік моцнай паловы, і стане галоўным сімвалам кірмашу? Даведаемся аб гэтым ужо зусім хутка – падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на цэнтральнай пляцоўцы ў 19 гадзін. А па-знаёміцца з кірмашовымі лялькамі можна на пляцоўцы летняй эстрады з 17 да 18 гадзін.

IMG_8332
Тэрэза Кавалевіч.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.