Як у санаторнай школе-інтэрнаце святкавалі Масленіцу

Мабыць не знайсці такога чалавека , які б не любіў свята «Масленіца». Масленіцу, альбо Провады Зімы, чакаюць з нецярпеннем не толькі дарослыя, але і дзеці.

У нашай установе народныя святы праводзяцца штогод і ўжо сталі традыцыйнымі.

Вучні рыхтаваліся да свята: на выхаваўчых гадзінах даведаліся, як раней святкавалі Масленіцу нашы продкі, адкуль бярэ пачатак гэты звычай і што ён азначае.

На свяце гучала народная музыка, ствараючы настрой радасці, весялосці і задору ў дзяцей.

Дзяўчынкі 8 і 9 класаў развучылі танец «Карусель».

Удзельнікі свята радаваліся прыходу Вясны і ахвотна ўдзельнічалі ў розных конкурсах і забавах, такіх як «Хвост паўліна», «Кулькі», «Стрынога», «Хакей з мятлой». Весела гулялі, адгадвалі загадкі.

На прыканцы свята дзеці частаваліся смачнымі блінамі з чаем.
Свята прайшло ў атмасферы радасці, святочнасці, вучні мелі магчымасць далучыцца да вытокаў мінулага, векапомных традыцый свайго народа.

Бібліятэкар установы Таццяна Касперчык

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены