Як арганізаваны вольны час дзяцей у яслях-садзе №3 г.п. Зэльва

Лета – любімая пара ўсіх дзяцей, бо ў цёплае надвор’е можна практычна цэлы дзень праводзіць на вуліцы. Важнейшым пытаннем для яслей-сада №3 г.п. Зэльва з’яўляецца арганізацыя вольнага часу. Звыклыя гульні хутка надакучаюць: тады актыўнасць дзяцей не знаходзіць прымянення, яны імкнуцца да новых забаў, у тым ліку шкодных. Таму неабходна кіраўніцтва з боку дарослых.

Каб мерапрыемствы і святы не станавіліся самамэтай, а арганічна ўваходзілі ў жыццё дашкольнай установы, педагогі знайшлі баланс паміж самастойнай актыўнасцю дзяцей і арганізаваным вольным часам. Выбіраюцца формы, якія не патрабуюць з боку выхаванцаў значнай падрыхтоўкі. Дзеці знаёмяцца з народнымі і сучаснымі гульнямі. Як паказвае практыка, традыцыйных часта не ведаюць. У дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту цікавасць выклікаюць лато, шашкі, шахматы і г.д. – іх развучванне і паўсядзённае замацаванне значна ўзбагачаюць вольны час.

Педагогі выкарыстоўваюць падарожжа па экалагічнай сцежцы. Перад дзецьмі выхавальнік ставіць задачу гульнявога характару. На маршруце ёсць прыпынкі з рознымі заданнямі.

Дзеці вельмі любяць гуляць з пяском. Для гэтага выхавальнікі падабралі практыкаванні: “пахадзіць” далонькамі па пяску, пакідаючы сляды; “паездзіць” далонькамі або рабром далоні, выконваючы зігзагападобныя і кругавыя рухі; стварыць адбіткамі разнастайныя малюнкі (кветкі, дрэвы, траву, сонейка, дождж); “прасеяць” пясочак паміж пальцамі; зрабіць адбіткі розных прадметаў формачкамі, “пагуляць” на паверхні пяску, як на клавіятуры піяніна і інш.

Каб стварыць эмацыйны камфорт дзяцей у летні аздараўленчы перыяд, мы ўключаем выяўленчую дзейнасць. Для замацавання ведаў аб відах, жанрах мастацтва, сродках выразнасці педагогі праводзяць забавы, якія ўключаюць эксперыментаванне з выяўленчымі і прыроднымі матэрыяламі.

Музычны кіраўнік Святлана Мінчук праводзіць з выхаванцамі музычна-дыдактычныя гульні, музычныя віктарыны; ўключае ў адукацыйны працэс творы, якія ўвасабляюць “летнія” вобразы (А. Вівальдзі, П.І. Чайкоўскага і інш.). Арганізуе самастойную музычную дзейнасць дзяцей (выкананне песень і танцаў, сюжэтна-ролевые гульні з “музычнымі” сюжэтамі).

Лета ў дзіцячым садзе напоўнена смехам, радасцю і весялосцю. Усе намаганні работнікаў дашкольнай установы накіраваны на аздараўленне і загартоўванне дзіцячага арганізма.

Таццяна ТРАЦЦЯК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены