Выхадны — працоўны

Выхадны - працоўны

 

У час рэспубліканскага суботніка зэльвенцы па-працавалі на славу.

– Вельмі добра, што працоўныя калектывы і жыхары Зэльвеншчыны актыўна падтрымліваюць даўнюю традыцыю працоўных пачынаў і ў дні суботнікаў наводзяць узорны парадак, займаюцца будаўніцтвам і іншымі карыснымі справамі, – ад-значыў у час суботніка намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Валюк.

На большасці працоўных пляцовак у Зэльве, дзе “кіпела” работа, пабываў  карэспандэнт “Працы”.

Выхадны - працоўны

Многія калектывы ў суботні дзень засталіся на сваіх рабочых месцах. Некаторыя накіраваліся ў сельгаспрадпрыемствы раёна дапамагчы ў правядзенні веснавых палявых работ. Як заўсёды, вялікая ўвага ўдзялялася добра-ўпарадкаванню тэрыторый прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, дваровых тэрыторый, навядзенню парадку на могілках, месцах пахавання, каля помнікаў загінулым воінам. 

Выхадны - працоўны

 

Працоўным аб’ектам адказных асоб райвыканкама стала вуліца Перамогі, уздоўж якой яны высаджвалі маладыя дрэўцы.

Работнікі аддзела  ўнутраных спраў чысціню і парадак наводзілі на сваёй тэрыторыі і непадалёку ад цэнтральнай раённай бальніцы – высякалі хмызнякі на старых могілках.   

У мікрараёне “Паўночны” рупліва працавалі прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавальнай службы. Яны ачышчалі мясцовасць ад хмызняку і смецця. Гэтым жа займаліся на сваёй тэрыторыі і работнікі сельгас-хіміі.

Было мнагалюдна і каля шматпавярховага дома жыллёва-будаўнічага  кааператыва №10. Тут працавалі будаўнікі МПМК-148. Каля здадзенага ў эксплуатацыю ў канцы мінулага года аб’екта яны ачышчалі дваровую тэрыторыю ад смецця, раўнялі клумбы пад газонную траву.

Навядзеннем парадку на падведамасных тэрыторыях займаліся работнікі ясляў-сада №4, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а таксама калектыў аддзела культуры.  Яны прыбіралі смецце, фарбавалі агароджы, рабілі газоны, садзілі кветкі, бялілі дрэвы. 

Выхадны - працоўны

 

Вялікі аб’ём работ выканалі на вызначаным участку і прадстаўнікі прадпрыемства бытавога абслугоўвання. 

Масавыя працоўныя дэсанты падраздзяленняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі можна было бачыць не толькі на вытворчай базе і тэрыторыях кацельняў “Цэнтральная” і “Паўночная”, іншых аб’ектах прадпрыемства, але і на вуліцах райцэнтра.  

У выніку дружнай і зладжанай работы за адзін суботні выхадны было зроблена нямала. Але ёсць яшчэ месцы, дзе неабходна не толькі навесці парадак, але і праявіць густ, каб зрабіць нашу Зэльвен-шчыну яшчэ больш прывабнай і ўтульнай. 

 


Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.