Выступили достойно

У Мінску прайшлі 34-я традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до. Зэльвенская каманда ў складзе 13 спартсменаў вярнулася з добрым вынікам – на яе рахунку 20 медалёў: 4 залатых, 11 сярэбраных і 5 бронзавых.

Спаборніцтвы праводзіліся адразу на двух татамі. Ужо з першых хвілін пачалася напружаная барацьба за прызавыя месцы. Да кожнага з удзельнікаў прад’яўляліся высокія патрабаванні, таму нават самая ня-значная памылка магла каштаваць прызавога месца.
У раздзеле індывідуальнае ката (мікст) у сваіх узроставых групах чэмпіёнскі тытул заваявалі Іван Палавусаў, Уладзіслаў Ганчарэнка і Кірыл Шышко. Уладзіслаў і Кірыл, дзякуючы сваім спартыўным дасягненням, сталі фаварытамі зборнай. Яны разам з Даніілам Тарымам і Кірылам Малімонавым размясціліся на другой пераможнай прыступцы. Упершыню на спаборніцтвах такога высокага ўзроўню выступаў пачынаючы спартсмен Антон Бялоцкі – ён сярод хлопчыкаў 5–6 і 7–8 гадоў заваяваў трэцяе месца. Бронзавыя ўзнагароды атрымалі Іван Палавусаў і Дар’я Бялоцкая. Чацвёртае, заліковае, месца занялі Данііл Тарыма, Васілій Санукевіч і Кірыл Малімонаў.
Не было роўных нашым спарт-сменам у камандным ката. Тут разгарнуліся самыя напружаныя і захапляльныя паядынкі. Яны патрабавалі значных фізічных і псіхалагічных намаганняў, тэхнікі выканання, канцэнтрацыі сілы волі. Усяго некалькі балаў не хапіла каратыстам, каб атрымаць перамогу – яны са-ступілі сталічнай камандзе “Акадэмія каратэ”. Тройка ў складзе Ула-дзіслава Ганчарэнкі, Арцемія Чыжэўскага і Кірыла Шышко “вырвала” перамогу ў смалявіцкіх спартсменаў і адзначана сярэбранай узнагародай.
Высокія адзнакі ў выкананні фармальных практыкаванняў ката ў старэйшай узроставай групе атрымалі Андрэй Жыліч, Максім Макей і Андрэй Урбановіч, якія і занялі, адпаведна, тры прызавыя месцы.
Арганізатары пастараліся, каб прайграўшых на спаборніцтвах не было – усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.
Дзелячыся планамі на перспектыву, трэнер зэльвенскіх каратыстаў Уладзімір Ламека адзначыў: “У маі бягучага года плануем арганізаваць 4-я рэспубліканскія спаборніцтвы “Зэльвенскія тыграняты”, у якіх прымуць удзел усе зэльвенскія спарт-смены. Для мяне асабіста гэты момант вельмі адказны. Ён з’яўляецца своеасаблівым экзаменам, на якім выхаванцы змогуць прадэманстраваць сваё майстэрства, набытыя навыкі не толькі прафесійнаму журы, сапернікам, але і сваім бацькам. А пакуль будзем рыхтавацца да рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія стануць адборачным этапам на Балтыйскі фестываль усходніх адзінаборстваў у Рызе. Спадзяюся, заваюем і туды пуцёўкі”.
Нам застаецца пажадаць выхаванцам зэльвенскага спартыўнага клуба “Фудасін” і яго трэнеру паспяховых выступленняў і новых перамог на спартыўных баталіях наступіўшага 2013 года.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.