Выросли дети

[thumb=left]http://www.zelwa.by/wp-content/uploads/posts/2013-06/1370410108_278.jpg[/thumb

У апошнія дні мая ў дзіцячых садах прайшлі ранішнікі для выпускнікоў, якія з 1 верасня папоўняць рады першакласнікаў. У мінулым – гульні, цацкі, няні. Наперадзе – крок у новае, цікавае, усвядомленае жыццё. 

Цікава арганізавалі выпускныя балі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва. Сёлета да-школьную адукацыю тут атрымалі 45 выхаванцаў. Развітанне з бесклапотным дзяцінствам прайшло ў трох групах. Дзецям была прадстаўлена магчымасць паказаць усё, чаму навучыліся ў сценах цэнтра.

Выросли дети

 

Прыгожа апранутыя прыкметна падросшыя дзеці з групы №7 эмацыянальна чыталі вершы, спявалі песні, рытмічна танцавалі, прымалі актыўны ўдзел у інсцэніроўках і гульнях. Казачны партфель “праверыў”, як падрыхтаваны выпускнікі да школы. Не забыліся дзеці пакласці ў яго буквар, сшыткі, ручкі і алоўкі. Знайшлося  месца і для дзявятак, і для дзясятак, а вось адзінкам і двойкам уваход забаранілі. У вершаванай форме рабяты расказвалі пра інтарэсы і захапленні. У мініяцюрных замалёўках маленькія артысты цудоўна прадэманстравалі свае таленты. 

Не засталіся без удзелу і бацькі. Яны ў гульнёвай форме расказалі, як размяркоўваюцца абавязкі ў іх сем’ях, паказалі сумесную падрыхтоўку да новага этапу – школьнай пары.

Прыемны падарунак дзецям і іх бацькам падрыхтавалі выхавальнікі групы. На працягу ўсяго наведвання садка яны збіралі фотаздымкі выхаванцаў, а ў час выпускнога балю прадэманстравалі цікавую прэзентацыю. 

Выросли дети

 

У развітальны дзень выхаванцы і іх бацькі выказалі словы ўдзячнасці за чуласць, увагу, любоў і пяшчоту загадчыку дашкольнага цэнтра Людміле Міляшкевіч, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці Таццяне Каравайчык, выхавальнікам Алене Чак і Валянціне Шмат, памочнікам выхавальнікаў Ірыне Блошка і Наталлі Эльяшэвіч, музычнаму кіраўніку Рамуальдзе Курута, а таксама ўсім работнікам установы,  якія ўклалі нямала сіл і цярпення ў выхаванне дзяцей, забяспечвалі належныя ўмовы іх знаходжання ў дашкольнай установе. 

Віншуючы шасцігодак са знамянальнай падзеяй у жыцці, Людміла Міляшкевіч выказала спадзяванне, што дзіцячая ўстанова дала дзецям трывалы падмурак для далейшага развіцця, вучобы і самарэалізацыі. І дала наказ хлопчыкам і дзяўчынкам расці здаровымі, паслухмянымі, на радасць мамам і татам. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.