Выхаванцы Ялуцавіцкага дз/с-ПШ прынялі ўдзел у народным свяце

У апошні дзень зімы выхаванцы Ялуцавіцкага дз/с-ПШ  прынялі ўдзел у народным свяце “Масленіца”.

Рыхтаваліся да яго ўвесь тыдзень, таму чакалі з вялікім нецярпеннем. На занятках дзеці даведаліся, як раней святкавалі Масленіцу, што абазначае і адкуль бярэ пачатак гэты звычай.

Гульні і карагоды, вясёлыя конкурсы не давалі сумаваць нікому. Дзеці спявалі частушкі, расказвалі вершы, удзельнічалі ў рухомых гульнях. У канцы свята хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі смачныя бліны і гарачы чай.

Выхавальнік Ялуцавіцкага дз/с-ПШ Людміла Вялічка

Вам может быть интересно

Комментарии отключены