Выхаванцы дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi адзначылi Мiжнародны дзень энергазберажэння

У рамках правядзення Міжнароднага дня энергазберажэння ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва праведзена шмат пазнавальных мерапрыемстваў. Выкарыстоўваліся сумесная і індывідуальная дзейнасць педагога з дзецьмі па дадзенай тэматыцы, праведзены тэматычныя забавы і заняткі па адукацйным галінам “Дзіця і грамадства”, “Дзіця і прырода”, “Выяўленчае мастацтва” і гутаркі на тэмы “Для чаго нам патрэбна электрычнасць?”, “Чаму нам трэба берагчы электрычнасць?” і г.д., чытанне мастацкай літаратуры, разгляданне ілюстрацый да іх, дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні “Памочнікі Берагошы”, “Асновы бяспекі”, прайгравалі праблемныя гульнявыя сітуацыі “Скончылася вада ў кране”, “Эканомім дома энергарэсурсы” і інш.

Выхаванцы старшай групы падчас тэматычнай забавы “У госці да Берагошы” успомнілі пра правілы энергазберажэння ў сваіх дамах і кватэрах, пра неабходнасць берагчы ваду, цяпло і іншыя рэсурсы. 

Выхаванцы сярэдніх груп  наведалі ва ўстанове пральню, пазнаёміліся з бытавой тэхнікай, у чарговы раз засвоіўшы і замацаваўшы асноўныя правілы электраэнергіі, зразумеўшы, як важна берагчы электраэнергію і быць проста выхаваным руплівым гаспадаром сваёй хаты. 

У другіх малодшых групах дзеці пазнаёміліся з новымі знакамі, якія размешчаны ў сваёй групе: “Выключай святло”, “Закрывай кран”, “Беражы цяпло” і іх значэннем. Малышы зрабілі аплікацыйныя работы “Лямпачка”, якія падарылі сваім бацькам увечары.

Для бацькоў выхаванцаў была арганізавана рассылка памятак і інфармацыйных лістовак  па энергазберажэнні праз бацькоўскія вайбер-чаты. Яшчэ больш фота можна ўбачыць на нашым сайце.

Таццяна КАРАВАЙЧЫК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены