Выбор должен быть осознанным

Кім  стаць? Якую прафесію выбраць? Прыходзіць час, калі гэтыя пытанні ставіць перад сабою кожны школьнік. Дапамагчы прыняць правільнае рашэнне ў вызначэнні свайго прафесійнага “я” заклікана прафарыентацыйная работа, якая праводзіцца ва ўстановах адукацыі раёна. З мэтай прафесійнай арыентацыі моладзі ўжо не першы год аддзел адукацыі, спорту і турызму супрацоўнічае з многімі навучальнымі ўстановамі не толькі вобласці, але і рэспублікі.

Дакладная інфармацыя – вось што патрэбна будучым абітурыентам для свядомага выбару прафесіі. Ёсць шмат крыніц, адкуль можна атрымаць патрэбныя звесткі. Аднак найбольш запатрабаванымі сярод будучых выпускнікоў з’яўляюцца прафарыентацыйныя кансультацыі, у ходзе якіх ёсць магчымасць непасрэдна сустрэцца з прадстаўнікамі ПТНУ, ССНУ, ВНУ, каб даведацца, якія прафесіі можна атрымаць, аб правілах залічэння, умовах навучання ў той ці іншай навучальнай установе.

Сёлета вучні выпускных класаў пабывалі на выставе-кірмашы “Адукацыя і кар’ера-2014. Гро-дзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. Вучні СШ №№2 і 3, гімназіі №1 г.п.Зэльва наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства “Дзень ведаў у Парку высокіх тэхналогій” у г.Ваўкавыску,  вучні 11-х класаў сустрэліся з прадстаўніком Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, намеснікам дэкана факультэта эпізааталогіі А.В.Пруд-нікавым. Перад вучнямі 9–11 класаў выступіла агіт-брыгада Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці,  выпускнікі 9-х класаў сустрэліся з прадстаўнікамі Ваўкавыскага каледжа.  

Панараму прафарыентацыйных сустрэч са старшакласнікамі адкрылі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага  ўніверсітэта, якія пабывалі ва ўсіх школах раёна. Запатрабаванасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў нашага раёна ў высокакваліфікаваных спецыялістах, якіх рыхтуюць у аграрным універсітэце, відавочная – раённая служба занятасці рэгулярна паведамляе аб наяўнасці вакансій заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, аграномаў і г.д.     

Выкладчык, кандыдат сельскагаспадарчых навук  універсітэта А.Ю.Собалеў пазнаёміў вучняў з умовамі паступлення ў ВНУ і асаблівасцямі працаўладкавання па атрыманых спецыяльнасцях. Да таго ж, юнакі і дзяўчаты маглі задаць цікавячыя іх пытанні і атрымаць падрабязныя адказы на іх. Многіх ціка-віла спецыфіка прафесій аграрнага профілю і магчымасць кар’ернага росту. Сур’ёзнасць намераў паступлення ва ўстанову па-цвердзілі пытанні аб умовах пражывання, форме навучання і атрыманні дадатковай адукацыі.

 Падрабязней аб навучальнай установе і пазавучэбнай дзейнасці факультэтаў вучні даведаліся з прадэманстраванага відэа-фільма.

Гродзенскі  дзяржаўны аграрны ўніверсітэт з’яўляецца адным з вядучых “пастаўшчыкоў” неабходных кадраў для сельскай гаспадаркі. Высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі дазваляе яго выпускнікам  быць запатрабаванымі не толькі на Зэльвеншчыне, але і ў іншых раёнах вобласці. Адміністрацыя ВНУ пастаянна адсочвае кан’юнктуру рынка працы, пагэтаму тут адкрываюцца новыя спецыяльнасці, якія карыстаюцца попытам у моладзі. Напрыклад, тэхналагічны факультэт, дзе выпускаюцца інжынеры-тэхнолагі  харчовай прамысловасці.

Сустрэчы прайшлі цікава, з вялікай карысцю для сёлетніх выпускнікоў. Будучыя абітурыенты атрымалі праспекты і інфармацыйныя буклеты.

 

Да ведама абітурыентаў!

Раённыя Дні прафінфармавання пройдуць на базе СШ №3. 13 лютага выпускнікі і іх бацькі будуць мець магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі чатырнаццаці прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў вобласці, 21 лютага – з прадстаўнікамі сямі сярэдніх спецыяльных і васьмі вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. 

Больш падрабязная інфармацыяй па тэл. 2-30-17 (аддзел адукацыі, спорту і турызму) ці ва ўстановах адукацыі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.