Вы — наша гордость!

Вы - наша гордость!

 

Адораныя дзеці Зэльвеншчыны ў чарговы раз сабраліся ў райвыканкаме. Ва ўтульнай зале пасяджэнняў адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з выдатнікамі вучобы, пераможцамі  абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, дыпламантамі і лаўрэатамі абласных, рэспубліканскіх музычных і творчых конкурсаў і фестываляў, чэмпіёнамі і прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных спаборніцтваў, а таксама іх настаўнікамі, трэнерамі і бацькамі. 

Вы - наша гордость! 

На разгорнутых стэндах і выставах былі прадстаўлены кубкі за перамогу ў спартыўных спаборніцтвах, медалі розных ступеняў, дыпломы і граматы лепшых з лепшых юнакоў і дзяўчат раёна. У пачатку сустрэчы некаторыя з іх увазе прысутных прадставілі падрыхтаваную ўласную прэзентацыю, у якой расказалі аб сваіх перамогах, штодзённай карпатлівай працы і трэніроўках, а таксама адзначылі тыя  якасці характару, дзякуючы якім ім удалося дасягнуць высокіх вынікаў. 

Вы - наша гордость!

 У прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс адзначыў, што з кожным годам улада ўсё больш і больш увагі ўдзяляе развіццю творчай, таленавітай і адоранай моладзі. У красавіцкім Пасланні да беларускага народа і парламента Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, дакладна вызначаючы стратэгію абнаўлення краіны, галоўную стаўку зрабіў на моладзь. Менавіта яна – ініцыятыўная і творчая – зможа надаць магутны імпульс развіццю навукі і культуры. Перад краінай, у тым ліку і раёнам, стаіць задача вынайсці юныя дараванні, падтрымаць іх і стварыць для рэалізацыі здольнасцей і ўдасканалення талентаў усе неабходныя ўмовы. Раённы выканаўчы камітэт ставіць задачу падтрымліваць, перш за ўсё, адораную, перадавую моладзь, аказваць ёй як маральную, так і матэрыяльную дапамогу. У раёне працуюць гімназіі, агульнаадукацыйныя школы і школы мастацтваў, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, турызму і краязнаўства, дзясяткі аб’яднанняў па інтарэсах. Алімпіяды, конкурсы, спаборніцтвы, канферэнцыі штогод адкрываюць новыя імёны. Ян Станіслававіч назваў лепшых школьнікаў, якім пакарыліся абласныя, рэспубліканскія і міжнародныя вяршыні. Кіраўнік раёна таксама падзякаваў бацькам, настаўнікам, трэнерам і ўсім тым, хто першапачаткова падтрымаў і дапамог дасягнуць дзецям такіх вынікаў.

Ян Пальчыс выказаў спадзяванне, што чарговая сустрэча стане яшчэ адным стымулам для новых перамог. Пажадаў вучням смела ісці наперад, ажыццяўляць свае мары, дасягаць пастаўленай мэты.

Вы - наша гордость! 

Цёплая, дружалюбная атмасфера стварылася на першых хвілінах зносін запрошаных на сустрэчу ганаровых гасцей з дзецьмі. Кожны змог задаць і атрымаць адказ на цікавячае яго пытанне.

Старшыня райвыканкама пераканаў юнакоў і дзяўчат у тым, што пасля заканчэння навучальных устаноў іх чакаюць у раёне з абавязковым прадастаўленнем месца працы. Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Яўгеній Клімуць параіў выбіраць будучую спецыяльнасць, зыходзячы з тых прадметаў, якімі найбольш удала і паспяхова валодаеш. Намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка пацвердзіў, што для прадстаўнікоў раённай улады вельмі важныя думка і меркаванне маладых, тым больш што свае погляды на тыя ці іншыя праблемы школьнікі ўжо зараз адстоўваюць у творчых праектах.

Вы - наша гордость! 

Аб вопыце сямейнага і школьнага выхавання, падрыхтоўцы да конкурсаў, а таксама раскрыцці талентаў і ўдасканаленні ведаў не толькі вучняў, але і сваёй дачкі Адрыяны  Чэчат – дыпламанта III ступені абласнога конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, расказала маці Таццяна Тадэвушаўна. Ганна Каленка, трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, назвала імёны лепшых сваіх выпускнікоў, якія звязалі лёс са спортам. Вікторыя Ксянжук – дыпламант I ступені ў асабова-камандным першынстве Гро-дзенскай вобласці па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму сярод вучняў – узгадала, як яна прыйшла ў турыстычны клуб “Надзея”, як удасканальвалася яе спартыўнае майстэрства, адзначыла значную ролю ў падрыхтоўцы будучых пераможцаў настаўніка фізічнай культуры і спорту, заснавальніка клуба Анатолія Базыльчыка. Наталля Сямёнчык падзялілася сакрэтамі, якія дапамаглі ёй авалодаць музычным інструментам і трапіць у лік пераможцаў. 

Запамінальнымі момантамі мерапрыемства былі расказы вядучых Ганны Саўко і Арцёма Калачова аб кожным з пераможцаў, якія суправаджаліся слайд-шоу. Спачатку госці пазнаёміліся з прызёрамі алімпіяд па школьных прадметах і навукова-практычных канферэнцый – Ганнай Семяняка, Максімам Эльяшэвічам, Дар’яй Карман, Андрэем Шлыком, Дар’яй Малінінай, Юліяй Валодзька, Ангелінай Бычковай, Уладзімірам Арочкам, Палінай Шэйка, Ігарам Мармышам, Віктарам Дарафеем, Святланай Ленец, Ільёй Яфімавым, Крысцінай Чура, Надзеяй Хмяльніцкай. Затым былі прадстаўлены пераможцы абласных спаборніцтваў у тэхніцы горна-пешаходнага турызму – Аляксандр і Аляксей Метлюкі, Вікторыя Ксянжук, Уладзімір Супрун. Над творчымі здольнасцямі, да якіх, акрамя прыроднага дару, далучаюцца праца, уседлівасць і натхнёнасць, настойліва працуюць і дасягаюць перамог Ягор Перагуд, Дар’я Бабарыка, Таццяна Рудая, Наталля Сямёнчык, Алеся Лойка, Адрыяна Чэчат, Ілья Глушэня, а таксама калектыў “Зальвяначка” дзіцячай школы мастацтваў. Віталі пераможцаў і прызёраў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў – Хрысціну Рудую, Юлію Галаўко, Алу Сідорык, Наталлю Сідорык, Ніну Ахраменя, Юрыя Раманюка, Максіма Сліжа, членаў каманд па гандболе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы сярод дзяўчат і юнакоў, клуба “Фудасін”.

Самай урачыстай часткай такіх сустрэч з’яўляецца, зразумела, узнагароджванне дзяцей за іх дасягненні. Па-дзячныя пісьмы і грашовыя прэміі раённага выканаўчага камітэта ім уручылі кіраўнік раёна Ян Пальчыс і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка.

Вы - наша гордость!

 Святочнасць мерапрыемству на-далі прыгожыя выступленні юных артыстаў. Літмантаж і жартоўную песню падрыхтавалі выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва. Дэвіз новага пакалення прагучаў у музычным нумары Таццяны Праскурскай. Песню “Малітва за Беларусь” выканала ўдзельніца калектыву “Зальвяначка”, пераможца абласнога конкурсу танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” Наталля Капыловіч. Сваю музыку, якая льецца з самага сэрца, падарыла прысутным пераможца 8-га абласнога фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей” Крысціна Чура. Апладысменты гучалі і ў адрас пераможцы абласнога фестывалю-конкурсу выканаўцаў на народных інструментах “Іграй, мой баян!” Наталлі Сямёнчык. 

Сустрэча пацвердзіла – сённяшняму падрастаючаму пакаленню дадзены дапытлівы розум, упэўненасць і імкненне запальваць новыя зоркі. Наперад, маладыя і таленавітыя, Зэльвеншчына вамі ганарыцца і падтрымлівае!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.