Вспомним всех поимённо…

Cпачатку курсант, потым – камандзір батарэі

Аляксандр МАРКАЎ родам з Магілёўскай вобласці.

З 11 ліпеня 1941 г. Аляксандр Андрэевіч – радавы 23-га запаснога палка сувязі, з сакавіка 1942 г. – курсант 76-га артылерыйскага палка, потым курсант Пензенскага мінамётнага вучылішча. Са студзеня 1943 г. – камандзір батарэі 266-га мінамётнага палка 3-га гвардзейскага танкавага корпуса 5-й гвардзей-скай танкавай арміі.

Аляксандр Андрэевіч прымаў удзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў саставе Варонежскага, I Украінскага, II і III Беларускіх, I Прыбалтыйскага франтоў. Вызваляў Украіну, Беларусь, Прыбалтыку, Польшчу, Румынію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Германіі. З мая 1945 года са сваёй часцю сустрэўся з саюзнымі англійскімі войскамі. З мая 1945 г. да сакавіка 1947 г. служыў у саставе Паўночнай групы войск.

Аляксандр Андрэевіч Маркаў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, многімі юбілейнымі медалямі.

З 1950 года жыў у гарадскім пасёлку Зэльва. Працаваў у райкаме партыі, дырэктарам, настаўнікам, выхавальнікам у школах раёна.

Cакратар райкама камсамола. Падпольнага

Пётр Тарасаў у 1941 г. служыў у 107-м пагранатрадзе 16-й пагранічнай заставы непадалёку ад горада Гродна.З цяжкімі баямі адступаў з аднапалчанамі пад націскам пераўзыходзячых сіл ворага. Згубіўшы сувязь з камандаваннем камендатуры і пагранатрадам, дзейнічалі на сваю рызыку. Хутка аказаліся ў глыбокім тыле ворага, на тэрыторыі былога Васілішкаўскага раёна. Тут удалося ўстанавіць сувязь з мясцовым партыйна-савецкім актывам: Б.І. Гардзейчыкам, З.З. Захарэвічам, М.Т. Паў-люкевічам і іншымі. У маі 1942 г. быў створаны першы ў Васілішкаўскім раёне партызанскі атрад імя Ленінскага камсамола. У 1943 г. сфарміравана пар-тызанская брыгада імя Ленінскага камсамола, падпольныя райкамы партыі і камсамола. Пётр Аляксандравіч Тарасаў стаў сакратаром падпольнага райкама камсамола. Адначасова быў намеснікам камісара брыгады па камсамолу. У партызан- скай брыгадзе імя Ленінскага камсамола налічвалася каля 200 камсамольцаў, якія былі аб’яднаны ў чатыры камсамольскія арганізацыі.

Пасля вайны П.А. Тарасаў працаваў на Зэльвеншчыне. Быў сакратаром райкама КПБ, старшынёй калгаса імя Гагарына, старшынёй Дзярэчынскага сельсавета.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.