Время старта определяет погода

Сёлета веснавое надвор’е зноў падрыхтавала чарговыя выпрабаванні для земляробаў. На календары ўжо красавік, але аграрнай вясной, як гаворыцца, і не пахне. Дата старту веснавых сельгас-  работ з дня ў дзень адкладваецца.

– Менавіта таму, – адзначае в.а. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васілій Шчамялёў, – веснавую пасяўную сёлета трэба правесці асабліва хутка. Неабходна выкарыстаць увесь наяўны патэнцыял сіл і сродкаў для арганізаванага правя-дзення ўсяго комплексу работ. А зрабіць нам належыць многа. Акрамя падкормкі азімых культур, пашы і сенажацей, неабходна ў аптымальныя тэрміны пасеяць 10007 гектараў зерневых і зернебабовых, 4926 – кукурузы на корм, 1455 – цукровых буракоў, 200 – бульбы.

– Значныя плошчы ў га-спадарках займаюць азімыя культуры. Як яны перазімавалі?

 – Пад ураджай 2013 года азімыя былі пасеяны на 13240 гектарах, з іх 12050 гектараў – на зерне, астатнія – зялёны корм. Пасяўныя плошчы гэтых культур у параўнанні з 2011 годам павялічыліся на 1124 гектары. Гэта звязана з тым, што азімыя зерневыя даюць ста-більныя і высокія ўраджаі. 

Абследаванні пасеваў паказалі, што яны перазімавалі, у асноўным, нядрэнна. Выяўлены нязначныя ўчасткі, па-шкоджаныя снежнай цвіллю. Будзем спадзявацца, што масавага перасеву з-за вымярзання ці выпарвання не будзе. 

– Як вядома, ураджайнасць сельскагаспадарчых культур у многім залежыць ад якасці насення. Ці дастаткова яго для яравой сяўбы ў гаспадарках раёна? 

– Насеннем забяспечаны ў дастатковай колькасці. Усё яно праверана на пасяўныя якасці і адпавядае патрабаванням Дзяржстандарту. Да таго ж бу-дзе завезена 250 тон элітнага насення зерневых і зернебабовых культур і такая ж колькасць бульбы. На выпадак перасеву асобных участкаў азімых культур у рэзерве маецца насенне яравых. 

– Як абстаяць справы з назапашваннем арганікі, набыццём мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін?

– Пад сяўбу яравых нарыхтавана 358 тысяч тон арганікі, што амаль на дзве тысячы тон больш запланаванага. З іх на 144 тысячы тон больш унесена восенню. Створаны істотны запас мінеральных угнаенняў – 71 працэнт да патрэбнасці.        З мэтай эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў спецыялісты павінны абследаваць кожнае поле, скласці план іх прымянення. Але гэтага мала. Важна ўмела ўнесці ўгнаенні ў глебу. 

– Ці паспеюць земляробы раёна правесці веснавыя палявыя работы ў аптымальныя тэрміны?

– Паспяховае іх правядзенне ў многім залежыць ад наяўнасці высокапрадукцыйнай тэхнікі, добрых механізатарскіх кадраў і ўмелай арганізацыі працы. Тэхнічны парк гаспадарак дазваляе правесці сяўбу яравых зерневых і зернебабовых культур пры спрыяльных умовах надвор’я за 10 дзён. У наяўнасці 30 энерганасычаных трактараў, 27 камбінаваных пасяўных агрэгатаў, для апрацоўкі глебы ёсць 62 культыватары і 29 АКШ. У кожнай гаспадарцы маюцца сучасныя самаходныя апырсквальнікі “Раса”, што да-зволіць аператыўна правесці падкормку азімых культур.

 Работу арганізуем у дзве змены. З-за недахопу механізатарскіх кадраў плануем за-прасіць людзей з прадпрыемстваў пасёлка. Самыя адказныя ўчасткі – падрыхтоўка глебы і сяўба – будуць давераны толькі вопытным механізатарам. Важным стымулам у аператыўным і якасным правядзенні палявых работ павінны стаць меры заахвочвання, арганізацыя харчавання ўсіх удзельнікаў пасяўной. Гэтыя важныя фактары кіраўніцтва гаспадарак таксама па-вінна не абдзяліць увагай.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.