Возвращение к истокам

Возвращение к истокам

Настаўнікі і вучні 2 “Б” і 3 “А” класаў сярэдняй школы №2 г.п.Зэльва паставілі перад сабой мэту больш дасканала вывучыць гісторыю свайго краю. Увесь бягучы навучальны год на ўроках і класных гадзінах школьнікі знаёміліся з гістарычным мінулым пасёлка, сельскіх населеных пунктаў, мясцовымі легендамі і паданнямі. Шмат цікавага даведаліся з гістарычна-дакументальнай хронікі “Памяць. Зэльвенскі раён”.

Возвращение к истокам

З наступленнем цёплага надвор’я вучні пачалі наведваць помнікі архітэктуры і памятныя мясціны. Сумесна быў выбраны дзярэчынскі накірунак. Першы прыпынак – Спаса-Праабражэнская царква. Настаяцель храма айцец Дзмітрый расказаў дзецям аб уладальніках Дзярэчына – князях Сапегах, аб іх вядомым на ўвесь свет палацы, карціннай галерэі, бібліятэцы, ар-хеалагічным кабінеце,  візіце на гэтую зямлю расійскага імператара Паўла I. Цікавым быў і аповед аб самым храме. Прысутныя даведаліся не толькі аб асаблівасцях яго кампазіцыі, але і аб дзіўных надпісах на сценах. Свяшчэннаслужыцель пазнаёміў школьнікаў з рэлігійнымі традыцыямі, прадэманстраваў прыгажосць царкоўнага перазвону.

Возвращение к истокам

 

Яскравы помнік гісторыі гэтай мясцовасці – касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі – выклікаў у хлопчыкаў і дзяўчынак  асаблівыя ўражанні. Прыхаджанка Ядвіга Вішнеўская правяла экскурсію, расказала аб адметных рысах пабудовы святыні: высокай вежы з востраканцовым шпілем, вежачках-фіёлах, акне-ружы.

Возвращение к истокам

 

 Асаблівасцю Дзярэчына з’яўляецца Дом рамёстваў. Яго майстры падарылі наведвальнікам сапраўднае свята – акунулі іх у жыццё продкаў. Многія дзеці ўпершыню ўбачылі прадметы сялянскага побыту, змаглі паспрабаваць прасаваць адзенне і ручнікі, ткаць палотны, а таксама прыняць удзел у майстар-класах. Самаробныя вырабы пакінулі сабе на памяць.

Па дарозе дамоў, дзелячыся ўражаннямі, школьнікі выказалі пажаданне і далей знаёміцца з цікавымі мясцінамі сваёй малой радзімы.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.