Востребованы в любое время года

Вадзіцель СГФ “Славацічы” Леанід Смурага ўвабраў у сябе лепшыя рысы характару сапраўднага прафесіянала, адданага зямлі і справе, якой прысвяціў сваё жыццё. 

  

  Востребованы в любое время года

 

Леанід Смурага прыйшоў працаваць у гаспадарку ў 1985 годзе – адразу пасля службы ў арміі. Вясковы хлопец у асаблівым прадстаўленні патрэбы не меў: ведалі яго тут як сумленнага маладога чалавека. Хутка асвоіўся на рабоце ў якасці вадзіцеля аўтамабіля “ГАЗ-53Б”. Працаваў старанна, таму, напэўна, ніхто з больш старэйшых па ўзросце і вопыце вадзіцеляў не здзівіўся, калі два гады таму кіраўніцтва гаспадаркі даверыла яму новы “МАЗ”. 
Са сваім самазвалам вадзіцель запатрабаваны ў любую пару года. Вясной заняты на пасяўной. Без яго ўдзелу не абыходзіцца ніводны сезон нарыхтоўкі кармоў. Зімой таксама не сядзіць без справы – падвозіць корм на фермы, задзейнічаны на вывазцы арганічных угнаенняў. Нягледзячы на тое, што кожны дзень у рэйсе, Леанід Пятровіч абавязкова знаходзіць час для абслугоўвання аўтамабіля. Яго “МАЗ” заўсёды спраўны і не падводзіць свайго гаспадара ў дарозе.
У сельскай гаспадарцы няма такіх работ, каб дзяліць іх на галоўныя і другарадныя. Усе – важныя і неабходныя. Але ў Леаніда Смурагі асаблівае стаўленне да ўборачнай кампаніі. Кожны год ён працуе на галоўным маршруце – “хлебным”: адвозіць ад камбайнаў на збожжасушыльны комплекс зерне. Уставаць на світанку і класціся спаць позна – для яго справа звыклая, як і штодзённы напружаны рытм работы. А паколькі Леанід яшчэ малады і поўны сіл, то наперадзе яго чакаюць тысячы кіламетраў дарог і сельгасугоддзяў. У добры шлях!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.