Волонтеры Деречинского д/с-СШ изготовили кормушки для птиц

Юныя арнітолагі штогод клапоцяцца пра птушак зімой. На ўроках працоўнага навучання яны змайстравалі кармушкі, якія развесілі на прышкольнай тэрыторыі. –Цяпер на вуліцы можна ўбачыць розных маленькіх птушак – сініц, вераб’еў, снегіроў, – гавораць дзесяцікласнікі Вадзім Сталпец і Васілій Санукевіч. –Дабываць корм для іх у гэту пару года складана. Таму часам без дапамогі чалавека не абысціся. Птушыныя сталовыя БРСМаўцы зрабілі з платыкавых бутэлек, папяровых скрыняў, дошак. Паклалі туды зярняткі, крошкі хлеба, кавалачкі несалёнага сала. На працягу ўсёй зімы школьнікі будуць сачыць за тым, каб у кармушцы знаходзіўся корм. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены