Віншаванне Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта з Днём чыгуначніка

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай галіны Зэльвеншчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём чыгуначніка!

Жыхарам Зэльвенскага раёна цяжка ўявіць сваё жыццё без чыгункі. Стальныя рэйкі злучаюць наш рэгіён з самымі аддаленымі гарадамі і краінамі, скарачаюць адлегласць і дапамагаюць сустрэцца людзям. Важная якасць гэтага віду транспарту – яго даступнасць і сацыяльнасць.

Разам з тым наяўнасць чыгункі вызначае і эканамічныя перспектывы. Сёння цяжка ўявіць галіну прамысловасці, якая магла бы функцыянаваць, развівацца і выконваць свае задачы, не прыбягаючы да паслуг чыгуначнага транспарту.

Прафесійная адказнасць усіх работнікаў без выключэння – ці то манцёр пуці, касір або начальнік станцыі – забяспечвае бесперапынную работу, высокі ўзровень бяспекі і якасць абслугоўвання ў дарозе.

Ад усёй душы жадаем добрага здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў у паўсядзённых справах вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены