Віншаванне з Вялікаднем ад члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Лісковіча

Дарагія хрысціяне! 

Віншую са Светлым Святам Уваскрэсення Хрыстова! 

Вялікдзень – галоўнае свята ўсяго хрысціянства! Няхай цалкам будзе ўсвядомлена вялікая ахвяра, прынесенная Iсусам Хрыстом на крыжы, якая падарыла ўсім людзям на планеце вечнае жыццё! 

У светлы і ўрачысты Вялікдзень жадаю дабрабыту і міру вашаму дому! Хай жыццё абновіцца разам з прыродай, хай пачуццё светлай радасці не пакідае душу як мага даўжэй. Хай Вялікдзень стане ў вашым жыцці пачаткам новых подзвігаў, перамог і здзяйсненняў, хай анёлы і святыя ніколі не пакідаюць вас і накіроўваюць па шляху праўдзіваму, а душы напаўняюцца святлом і радасцю! 

Жадаю самай глыбокай веры ў Бога, шмат мудрасці, пакоры, чысціні, спагады і ўсёабдымнай любові да Госпада і блізкіх! 

Беражы вас Гасподзь ад усялякіх бед і непагадзi. Хрыстос уваскрос!

З павагай, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены