Віншаванне з Раством ад раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя зэльвенцы!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння.

Гэта вялікае свята адорвае кожнага дзівосным прадчуваннем новага, аб’ядноўвае людзей у высокіх думках і імкненнях.

У калядныя дні асабліва ярка адчуваецца значнасць і непарушнасць адвечных каштоўнасцей, якія ляжаць у аснове чалавечага шчасця. Каляды – сямейнае свята, напоўненае цяплом хатняга ачага і любоўю да блізкіх, дабром, радасцю і надзеяй.

Няхай святло Раства азарае вашы дамы, дапамагае быць больш клапатлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою, шчасця, поспехаў у справах і пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Комментарии отключены