Віншаванне са святам ад ксёндза Яцэка Маркеля

Дарагія хрысціяне, паважаныя зэльвенцы!
Сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння!

У гэты час найбольш актуальныя словы з Евангелля: “Слова сталася Целам і пасялілася паміж намі”. Няхай жа ў святочныя хвіліны, калі мы з усёй набожнасцю, пакорай і верай прыкленчым каля яселькаў Пана Езуса, у нашых сэрцах разальецца слодыч Таямніцы Божага уцелаўлення. Няхай любоў Збаўцы да кожнагачалавека будзе бязмернай, а слова Божае вядзе да жыцця ў веры, надзеі і любові.

Сабраўшыся за ўрачыстым сталом, дзелячыся аплаткай, пажадайце адзін аднаму здароўя і спакою. Няхай народжаны Езус благаслаўляе нас, нашу парафію і Айчыну, усяляе ў сэрцы людзей надзею, напаўняе жыццё радасцю і дабрынёй. Жадаю, каб чароўнае святло
каляднай зоркі падарыла ўсім цудоўны настрой, прынясло мір і згоду ў кожную сям’ю.

Хрыстос нарадзіўся! Праслаўляем Яго!

Пробашч Зэльвенскай парафіі ксёндз Яцэк МАРКЕЛЬ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены