Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васілій Яўхута адзначыў 90-гадовы юбілей

8094

Васілій Канстанцінавіч з вялікай удзячнасцю прымаў самыя цёплыя, шчырыя віншаванні і падарункі ад гасцей, якія прыйшлі да яго ў гэты дзень: прадстаўнікоў раённага савета ветэранаў, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і работнікаў СВК “Бародзічы”. (Васілій Яўхута доўгі час працаваў у гаспадарцы даглядчыкам па адкорме буйной рагатай жывёлы. За добрасумленныя адносіны да даручанай справы, высокія паказчыкі яму пры-своена званне “Заслужаны калгаснік”).
Вочы ветэрана свяціліся радасцю ад таго, што ён не забыты, што яго помняць і паважаюць.За гутаркай юбіляр успомніў ваенныя гады, цяжкія баі і сяброў, якія загінулі, абараняючы Радзіму. Адзначыў, што за плячамі – няпростыя, але цікавыя гады жыцця.

Жывая гісторыя ваенных падзей

Васілій Канстанцінавіч Яўхута родам з вёскі Конна. Тут вырас, адсюль у далёкім 1944-м пайшоў на фронт. У бацькоўскі дом вярнуўся пасля вайны. У ліку першых вяскоўцаў уступіў у калгас, дзе плённа працаваў на працягу не аднаго дзясятка гадоў. Стварыў сям’ю, выгадаваў дзяцей, якія выраслі працавітымі і сумленнымі людзьмі.
Сярод дарагіх рэчаў Васілія Канстанцінавіча – сямейны альбом. На першых старонках – фотаздымкі ваенных гадоў.
– Вось тут мы ўдваіх з наводчыкам мінамёта ўкраінцам Міхаілам Усам. 3 ім прайшлі вайну ад Віслы да Берліна. А гэта наша мінамётная батарэя, – расказвае гісторыю пажоўклых ад часу здымкаў ветэран. І так падрабязна, нібы ўсё было зусім нядаўна.
– Спачатку я трапіў у вучэбны полк у Бабруйск, – успамінае пачатак франтавых гадоў Васілій Канстанцінавіч. – Там мяне падрыхтавалі на кулямётчыка, але ўжо на фронце мой лёс вырашыўся па-іншаму. Служыць пачаў зараджаючым мінамётнай батарэі. У нас на ўзбраенні знаходзіліся 120-міліметровыя мінамёты – вельмі моцная зброя. У наш разлік уваходзілі наводчык, зараджаючы і падносчыкі боепрыпасаў. Мінамёты на пазіцыі да-стаўляліся машынамі або коньмі. Асабліва запомніліся першыя баі на тэрыторыі Польшчы. Наносячы моцны ўдар па варожых пазіцыях, батарэя падтрымлівала пяхоту. Кожны населены пункт, кожны метр польскай зямлі даваўся вялікай цаною – жыццём нашых салдат і афіцэраў. Шмат байцоў загінула ў час Вісла-Одэрскай аперацыі.

8095
Не раз батарэя, у якой служыў В.К.Яўхута, падвяргалася варожаму артабстрэлу і бамбёжцы. Гінулі цэлыя баявыя разлікі.
Назаўсёды застанецца ў памяці ветэрана апошні бой у Берліне.
– Як заўсёды стральба батарэі кіруецца з назіральнага пунк-та, які знаходзіцца на перадавой, – расказвае ветэран. – Адсюль каардынаты варожых умацаванняў, знаходжанне жывой сілы ворага паступаюць на баявыя разлікі. Назіральныя пункты – “вочы” батарэі, без якіх нельга весці агонь па праціўніку, асабліва на вуліцах вялікага горада. Калі мы вялі агонь, раптоўна прапала сувязь з назіральным пунктам нашай батарэі. Атрымалі загад: “Пакуль сувязі не бу-дзе, агонь не весці!”. На пярэдні край нашых войск адправіліся сувязісты. Прайшоў пэўны час, а сувязі ўсё не было. Пазней я даведаўся, што сувязісты загінулі. Камандзір паклікаў мяне да сябе і загадаў: “Яўхута, пойдзеш на назіральны пункт і працягнеш новы тэлефонны кабель”. Дзе паўзком, дзе перабежкамі пад варожымі кулямі з катушкай дроту за плячамі дабраўся я да нашага пункта. Сувязь з батарэяй была адноўлена і нашы мінамёты зноў адкрылі агонь па праціўніку. Калі наша пяхота была зноў у цэнтры Берліна, мы падтрымлівалі яе ў час штурму апошняй цытадэлі фашызму – Рэйхстага. Гэта быў апошні бой, які прынёс Вялікую Перамогу.

8093

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.