Весна. Люди настроены на работу

Весна. Люди настроены на работу

Хлебаробы СВК “Галынка” аднымі з першых у раёне прыступілі да сяўбы зерневых культур.

Весна. Люди настроены на работу

На падрыхтоўцы глебы ў га-спадарцы задзейнічаны 8 адзінак тэхнікі, на якой без прастояў працуюць Аляксандр Залеўскі, Аляксандр Валеўскі, Вячаслаў Жабанос, Віктар Ляонец, Іван Андала, Валерый Баравік, Леанід Кіслы і Дзмітрый Палховіч. На сяўбе пакуль заняты тры адзінкі. На трактары “МТЗ-1221” з сеялкай “СПУ-6” Аляксандр Слёзнік працуе на невялікіх і найбольш вільготных плошчах, куды больш магутная тэхніка пакуль не можа заехаць. Шмат гадоў на трактары “Беларус-3022” з пасяўным агрэгатам “АПП-6” сяўбой займаецца вопытны механізатар Яўгеній Пазняк. А вось у Дзяніса Радзіона сёлетняя сяўба першая ў жыцці. Прыйшоў ён у гаспадарку ў мінулым годзе, працаваў камбайнерам. Пасля ўборкі атрымаў новы энерганасычаны “Беларус-3022” з пасяўным агрэгатам “АПП-6Д”, на якім зараз з поўнай адказнасцю апраўдвае давер кіраўніцтва гаспадаркі. Бесперапынную падвозку пратручанага насення забяспечваюць механізатар Пётр Дожын і вадзіцель Сяргей Сліж. У гаспадарку завезена 9 т элітнага насення ячменю і 5 т пшаніцы. Астатняе насенне першай рэпрадукцыі якасна падрыхтавалі самыя. У гаспадарцы ўжо засеяна 80 га аўса і 10 га – зернебабовых культур.

Любыя агратэхнічныя аперацыі ў кааператыве стараюцца праводзіць аператыўна і ў аптымальныя тэрміны. Як паведаміў галоўны аграном Мікалай Бяляўскі, пасля зімоўкі некаторыя пасевы  азімых зерневых пашкоджаны. Таму ў першую чаргу на такія плошчы і накіравалі Аляксандра Плаўскага, які на машыне для ўнясення вадкіх мінеральных тукаў “Раса” займаецца іх падкормкай. Вадзіцелі Сяргей Ламека і Аляксандр Сончык толькі па-спяваюць падвозіць “КАС”. Яравы зерневы клін гаспадаркі займае 1049 га. Каб не дапусціць сяўбы ў пустую глебу механізатары Іван Марцішык і Сяргей Залеўскі своечасова ўносяць мінеральныя тукі.

Старанна працуе і звяно па ўнясенні арганічных угнаенняў. Іх пагрузкай займаецца машыніст “Амкадора” Станіслаў Карпей. Механізатары Тадэвуш Сянкевіч, Сяргей Карэнка, Іван Булак і Віктар Якубеня стараюцца як мага хутчэй выканаць сваю работу, каб Аляксандр Скібінскі, Аляксей Дрэнь, Іван Качук і Міхаіл Рахунок маглі рыхтаваць глебу пад прапашныя культуры.

– Людзі настроены на работу, – запэўнівае галоўны аграном.– Ведаюць, своечасова пасееш – атрымаеш добры ўраджай.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.