Веселая Масленица, или Как в Зельве с зимой прощались

Веселая Масленица, или Как в Зельве с зимой прощались

Масленіцу выпраўляем, светлага сонца чакаем.(Руская народная прыказка)

Веселая Масленица, или Как в Зельве с зимой прощались

Масленіца – вясёлае свята ў гонар заканчэння зімы і веснавога абуджэння прыроды. Пасля прыняцця хрысціянства дата яе правядзення залежыць ад дня святкавання Вялікадня, а масленічны тыдзень заканчваецца ў нядзелю напярэдадні сямітыднёвага перадвелікоднага посту. Сёлета гэты дзень выпаў на 17 сакавіка: менавіта ў нядзелю, у апошні дзень перад Вялікім пастом, і святкавалі ў Зэльве Масленіцу. Арганізатары прапанавалі разнастайную праграму, якая прадугледжвала культурнае правядзенне вольнага часу для людзей усіх узростаў.

Веселая Масленица, или Как в Зельве с зимой прощались

Масленічныя песні і карагоды ў выкананні самадзейных артыстаў раёна не давалі сумаваць і стаяць спакойна на месцы. Скамарохі не толькі забаўлялі гледачоў са сцэны, але і праводзілі розныя конкурсы, у якіх дзетвары і дарослым, каб заваяваць прызы, давялося праявіць спрыт і трапнасць. Усе, хто прыйшоў на свята, знаходзілі занятак па душы. Шмат пакупнікоў было каля гандлёвых кропак. Каля пляцоўкі Зэльвенскага дома рамёстваў госці з задавальненнем набывалі на памяць арыгінальныя сувеніры, зробленыя з саломкі, іншых прыродных матэрыялаў умелымі рукамі майстроў і ўмельцаў Зэльвеншчыны.

Веселая Масленица, или Как в Зельве с зимой прощались

Безумоўна, неад’емным атрыбутам свята былі круглыя румяныя бліны, якімі руплівыя гаспадыні з розных устаноў культуры частавалі прысутных. 
У разгар свята запалала вялікае вогнішча: адбыўся традыцыйны абрад спальвання пудзілы. Бывай зіма, сустракаем доўгачаканую вясну!
“Ну, як настрой, як свята?”– цікаўлюся ў моладзі. Наперабой, перакрыкваючы адзін аднаго, шчаслівыя дзеці з радасцю дзяліліся прыемнымі ўражаннямі. Жанчыны старэйшага ўзросту нагадалі, што апошні дзень Масленіцы называлі Даравальнай нядзеляй. У гэты дзень прасілі прабачэння ў сваіх родных. Раней гэта рабілася ўрачыста: сям’я ў поўным складзе павінна была вячэраць разам, бо з панядзелка наступаў Вялікі пост. Развітальная вячэра складалася ў асноўным з малочных страў. Пасля яе заканчэння са стала нічога не прыбіралася, а ўсё пакінутае закрывалася абрусам. Лічылася, што гэта садзейні-чала ўмацаванню сям’і, каб увесь год людзі не сварыліся паміж сабой, а жылі ў згодзе, павазе, узаемаразуменні.
Міру і шчасця ў кожны ваш дом, дарагія нашы чытачы!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.