Важна адчуваць сябе патрэбным

791 Беларускае таварыства інвалідаў па зроку дапамагае тысячам людзей справіцца з жыццёвымі выпрабаваннямі. Сёлета БелТІЗ адзначае 90-гадовы юбілей. Прымеркаванае да гэтай нагоды святочнае мерапрыемства прайшло ў раённым Доме культуры. Афіцыйную частку адкрыла інструктар па рэабілітацыйнай рабоце Гродзенскай абласной арганізацыі “БелТІЗ” Ірына Жыбіна. Яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй грамадскага аб’яднання. Яго станаўленне пачалося ў лістападзе 1924 года, калі было заснавана Беларускае таварыства сляпых. Ужо ў пачатку 40-х адкрыўся камбінат, дзе маглі працаўладкавацца сляпыя людзі. Там выраблялі матрацы, валёнкі, трыкатажныя вырабы, вяроўкі, плялі з лазы, часалі воўну. З кожным годам вытворчасць пашыралася, адпаведна, павялічвалася колькасць работнікаў. Працавала ў Гродне і школа для сляпых дзяцей. На працягу дзесяцігоддзяў абласная арганізацыя “БелТІЗ” лічылася адной з лепшых у краіне. Сёння яна налічвае больш за дзве тысячы чалавек. Ірына Жыбіна высока ацаніла работу зэльвенскай РА ГА “БелТІЗ” і ўручыла Грамату яе старшыні Яніне Гурскай. Самыя актыўныя члены арганізацыі – Ядвіга Скіба, Міхаіл Пазнанскі, Леанід Ган, Міхаіл Панасік – таксама атрымалі ўзнагароды і сувеніры. 792 Да віншавальных слоў госці з Гродна далучыліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Юркевіч, начальнік аддзела ідэа-лагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Масевіч. Адзначалася, што мясцовай уладай праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Члены раённай арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у культурным і спартыўным жыцці раёна і вобласці. Старшыня раённай арганізацыі Яніна Гурская падзякавала арганізатарам сустрэчы – старшыням грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Чырвоны Крыж”, работнікам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённага Дома культуры. Пасля афіцыйнай часткі перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха”. Праблем у інвалідаў не мала – і жыццёвых, такіх, як ва ўсіх нас, і звязаных з абмежаванымі магчымасцямі. Аднак, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы і нераўнадушным людзям, яны могуць паўнацэнна жыць у грамадстве. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.