Валянцiн Семяняка выступіў на пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з інфармацыяй па праектах законаў

15 снежня 2022 г. В. М. Семяняка выступіў на пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з інфармацыяй па праектах законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненніЗакона Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «.

У ліку асноўных навацый — устанаўленне 5-гадовага тэрміну паўнамоцтваў Парламента, змяненне тэрмінаў пачатку і заканчэння сесіі, заслухоўванне штогадовых пасланняў Прэзідэнта Парламенту на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу, вызначэнне ўдзелу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі ў рабоце Усебеларускага народнага сходу ў якасці дэлегата як формы дзейнасці парламентарыяў.

На думку экспертаў, прыняцце законапраектаў дасць магчымасць прывесці названыя законы ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй, а таксама забяспечыць паўнату і завершанасць прававога рэгулявання дзейнасці Парламента і парламентарыяў.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены