Валянцiн Семяняка: «Мы з удзячнасцю схіляем галовы перад гераічным подзвігам землякоў»

Валянцiн Семяняка, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь:

– Светлы і шчаслівы май 1945 года стаў пачаткам новай старонкі гісторыі. Ён назаўжды пасяліў у душах адначасова радасць і гонар за подзвіг нашага народа ў імя жыцця, свабоды і справядлівасці, а таксама смутак аб мільёнах загінуўшых, чые імёны назаўжды ў нашых сэрцах.

І сёння мы з удзячнасцю схіляем галовы перад гераічным подзвігам удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу, ушаноўваючы памяць мужнасці і самаахвярнасці пакалення пераможцаў. Іх здзяйсненні – той падмурак, на якім мы будуем сваю суверэнную дзяржаву.

Служба iнфармацыi газеты «Праца»

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены