Тры нашы таленавітыя зямлячкі сталі гасцямі літаратурнага клуба “Малюся Слову” аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей

9038

Алену Букатую, Ірыну Войтка і Надзею Салейка аб’ядноўвае не толькі паэтычны дар ды зэльвенская зямля. Іх лучыць прага духоўнасці, філасофскі роздум над сэнсам чалавечага жыцця. Нездарма Ірына Войтка свой другі паэтычны зборнік назвала “Пагляджу вачамі неба”, Алена Букатая адчувае адказнасць за “Общий дом под лазурной небесной крышей”, а Надзея Салейка скіроўвае да слухачоў “Небом адресованные строки”.
Падрыхтаваць сустрэчу, што ладзілася ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, дапамаглі дырэктар установы Святлана Жамойціна і загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Масюк. Яны ж запрасілі на паэтычнае свята вучняў гімназіі №1 (далучыць да літаратуры дзяцей – адна з галоўных задач як бібліятэкараў, педагогаў, так і членаў клуба цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва).

9039
Першай выступіла Алена Букатая. Актыўны член літаб’яднання “Зоры над Зальвянкай”, яна хва-ліцца сваімі дасягненнямі не прывыкла, таму давялося ўзяць ініцыятыву ў свае рукі ўдзельнікам сустрэчы. Яны палюбілі духоўную паэзію Алены Антонаўны, называлі дарагія іх сэрцам вершы і прасілі паэтку прачытаць іх.
Удзельнікі хору “Успамін” нагадалі, з якой асалодай спяваюць песню “Зэльва ты мая, ненаглядная”, словы якой напісала Алена Букатая, а музыку – Уладзімір Захарка. Бібліятэкары прапанавалі пазнаёміцца бліжэй з вершамі выдадзенага імі зборніка паэткі “Оторваться от земли, дотронуться до выси”.
Спаслаўшыся на тое, што яе ведаюць значна лепш, чым астатніх гасцей, Алена Антонаўна паспяшалася перадаць слова калегам па пяру. Ірына Войтка і Надзея Салейка, ўра-джэнкі Караліна і Лешна, даўно жывуць і працуюць у суседнім райцэнтры. Сланімчане таксама лічаць іх сваімі зямлячкамі.
Ірына Войтка працуе загадчыцай дзіцячага сада. Узначальвае слонімскае літаратурнае аб’яднанне, дапамагла стаць на крыло не аднаму юнаму дараванню. Некалькі гадоў таму стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. З’яўляецца адным з арганізатараў сустрэч з аматарамі паэзіі ў Слоніме, Гродне…
Вельмі была рада паэтэса, што пасля доўгага перапынку зноў сустрэлася з землякамі. Знаёміла прысутных як з творамі апублікаванымі (у Ірыны Войтка два паэтычныя зборнікі), так і з тымі, што рыхтуе ў друк.
Пра Надзею Салейка Ірына Антонаўна сказала, што яна – выбранніца Бога. І гэта адразу пацвердзіла сама Надзея Пятроўна, як толькі заспявала пакладзеныя ёй на музыку вершы Ірыны Войтка. У Надзеі велічны голас шырокага дыяпазону, магчымасці якога, здаецца, бязмежныя. Мароз прабірае па скуры, калі ў выкананні Надзеі гучыць “Верую” ці знакаміты “Салавей”.
Па прафесіі Надзея Салейка мастачка. Скончыла вучылішча імя Глебава, з’яўляецца членам Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі. Праславілася далёка за межамі Слоніма сваімі арыгінальнымі глінянымі пано.
Два гады таму Надзея Салейка выдала паэтычны зборнік “Перекресток”, адрэдагаваны Данутай Бі-чэль. Вершы паэтэса чытала не толькі з гэтага збор-ніка, але і тыя, што ўвойдуць у наступную кнігу.
Дзеці атрымалі ў гасцей аўтографы, а дарослыя пазнаёміліся са зместам зборнікаў, набылі іх або атрымалі ў падарунак.
Яніна Шматко.
P.S. У кастрычніку Алена Букатая і Ірына Войтка адзначаюць дзень нараджэння. Дарэчы, сёлета ў іх юбілеі. Віншуем зямлячак, жадаем плёну і натхнення.

9038

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.