В Зельвенском районе молодой лес высадят на 22 гектарах земли

rodnich0

Зэльвенскі раён актыўна ўключыўся ў акцыю па пасадцы лесу на тэрыторыях, пашкоджаных летнім ураганам.

Акцыю «Адновім лясы разам!» праводзіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Яна стартавала 8 кастрычніка і будзе доўжыцца да канца месяца. Нацэлена акцыя на адраджэнне лясоў, якія пацярпелі ад моцнага ветру.

Як паведаміў ляснічы Зэльвенскага лясніцтва Аляксей Галавач, вільготная глеба і спрыяльны паніжаны тэмпературны рэжым выдатна падыходзяць для стварэння новых пасадак.  Усяго ў Зэльвенскім раёне плануецца пасадзіць 22 гектары лесу. На тэрыторыях, пашкоджаных летнімі ўраганамі, будуць працаваць лесаводы, валанцёры, работнікі дзяржаўных устаноў, школьнікі і многія іншыя. Далучайцеся!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.