В зельвенской милиции – новый начальник

Загадам начальніка абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама часова выконваючым абавязкі начальніка Зэльвенскага раённага аддзела ўнутраных спраў назначаны падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Трухан.  

 

В зельвенской милиции – новый начальник

 

Аляксандр Казіміравіч Трухан нарадзіўся ў 1970 годзе ў г.Ваўкавыск.
Пасля заканчэння ў 1991 годзе Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава працаваў эканамістам будаўнічага ўпраўлення аддзелачных работ №285 “Будаўніча-мантажнага трэста №32” г.Ваўкавыск.
З 1997 года – на службе ў органах унутраных спраў. У 1998 годзе назначаны оперупаўнаважаным аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю аддзела ўнутраных спраў Ваўкавыскага гаррайвыканкама, у 2002 годзе – старшым опер-упаўнаважаным названага падраздзялення. Закончыў Магілёўскую сярэднюю школу міліцыі. З 2006 года ўзначальваў аддзяленне па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Ваўкавыскага райвыканкама.
У 2008 годзе назначаны старшым оперупаўнаважаным па асоба важных справах другога аддзела галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС па Гродзенскай вобласці.
З 2009 па сакавік 2012 года – першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Свіслацкага райвыканкама.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» 3-й ступені.
Жанаты, мае дачку.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.