В Зельве состоялся районный бал выпускников

Гэтае свята не адзначана асаблівым колерам ні ў адным календары. Аднак у памяці кожнага чалавека яно застаецца назаўсёды як сімвал развітання з дзяцінствам і ўступлення ў новае, ужо дарослае жыццё. Свята гэтае – школьны выпускны баль. У мінулую суботу 180 адзінаццацікласнікаў сабраліся ў Зэльве на раённы баль выпускнікоў устаноў адукацыі.

  

В Зельве состоялся районный бал выпускников

В Зельве состоялся районный бал выпускников

В Зельве состоялся районный бал выпускников

В Зельве состоялся районный бал выпускников

В Зельве состоялся районный бал выпускников

В Зельве состоялся районный бал выпускников

В Зельве состоялся районный бал выпускников

 

Многія зэльвенцы, бацькі і проста знаёмыя выпускнікоў прыйшлі на цэнтральную плошчу, каб палюбавацца віноўнікамі ўрачыстасці, якія прыехалі сюды з усіх куточкаў раёна. Усе яны – прыгожыя дзяўчыны ў элегантных і стыльных сукенках, юнакі ў строгіх касцюмах – знаходзіліся ў прыемным хваляванні: вядома ж, у іх жыцці гэта вельмі адказны дзень. На тварах татаў – гонар за сваіх дзяцей, мамы не хавалі слёз радасці, а ў вачах настаўнікаў чытаўся невялікі сум ад непазбежнага развітання з любімымі вучнямі. 
Аб пачатку мерапрыемства абвясцілі гукі фанфар. Пад апладысменты прысутных выпускнікі спу-сціліся на цэнтральную плошчу. Узняўся Дзяржаўны Сцяг, прагучаў Дзяржаўны гімн, і цырымонія пачалася. Старшыня райвыканкама Ян Пальчыс павіншаваў выпускнікоў са знамянальная падзеяй у іх жыцці – завяршэннем вучобы ў школе. Ян Станіслававіч ад-значыў: “Гэты год не быў лёгкім, але ён быў напоўнены знамянальнымі падзеямі і добрымі справамі. Па выніках 2011 года сістэма адукацыі раёна вый-шла на першае месца ў вобласці. І ў гэты поспех свой уклад унеслі лепшыя вучні выпускных класаў. Імя маленькай Зэльвы праславілі пераможцы і прызёры трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды. Выдатных вынікаў у спорце дасягнулі Мікіта Сулайманаў, Дзмітрый Боцька, Вераніка Маркач і многія іншыя. 37 выпускнікоў за дасягнутыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў адзначаны пахвальнымі лістамі, 6 выпускнікоў з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды. Высокія вынікі ў навучанні і выхаванні навучэнцаў дасягнуты дзякуючы высокаму прафесіяналізму і карпатлівай штодзённай працы настаўнікаў Станіслава Верстака, Наталлі Гарчычкі, Ганны Чарток, Анатолія Базыльчыка, Таццяны Чэчат і многіх іншых”. Ян Станіслававіч выказаў пажаданне, каб пасля заканчэння выбраных імі навучальных устаноў выпускнікі абавязкова вярнуліся працаваць у родны раён.
Галоўным хвалюючым момантам выпускнога балю стала ўшанаванне лепшых з лепшых. 7 выпускнікоў: Алеся Мацко (Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Алёна Дзерачэнік (Князеўская гімназія), Андрэй Роля (СШ №3), Марыя Вярстак, Міхаіл Палубейка, Юлія Ган і Яўгеній Суліцэнка (гімназія №1) – па выніках вучобы ў школе за сваю настойлівасць, карпатлівую працу ўзнагароджаны залатымі медалямі і памятнымі падарункамі. Іх ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі старшыня райвыканкама Ян Пальчыс і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Сіцько.
Запамінальнымі сталі хвіліны, калі над плошчай узляцеў вялікі паветраны шар у вы-глядзе сонейка – сімвал поспеху і шчаслівай будучыні выпускнікоў. Ён доўга прыцягваў позірк удзельнікаў свята, пакуль увогуле не знік у блакіце нябёс. А разам з ім паплыла над плошчай цудоўная песня “Солнце над моей Беларусью” ў выкананні вучаніц СШ №2 г.п.Зэльва Таццяны Замалойкі і Таццяны Іскры.
Са знамянальнай падзеяй павіншавалі выпускнікоў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Лойка і старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яд- нання “Белая Русь” Жанна Сліж. Яны ўручылі грашовыя прэміі і падарункі пераможцам і прызёрам алімпіяд і абласных конкурсаў: дыпламанту І ступені і дыпламанту ІІІ ступені трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы Ігару Шэйку і Андрэю Ролю (СШ №3), дыпламанту ІІ ступені алімпіяды па працоўным навучанні Чаславу Зембу (гімназія №1), дыпламанту ІІІ ступені алімпіяды па беларускай мове Марыі Вярстак (гімназія №1), дыпламанту ІІІ ступені алімпіяды па гісторыі Яўгенію Суліцэнку (гімназія №1), пераможцы першынства Гродзенскай вобласці па турыстычна-прыкладным мнагабор’і Бажэне Леўчык (Князеўская гімназія), дыпламанту ІІ ступені абласной навукова-практычнай канферэнцыі па беларускай літаратуры Алёне Дзерачэнік (Князеўская гімназія), прызёру абласнога конкурсу “Мой прадзядуля быў на вайне” Паўлу Антановічу (СШ №2), пераможцы абласной алімпіяды па АБЖ Вераніцы Маркач (гімназія №1).
І вось пачуліся гукі школьнага вальса. Плошча ператварылася ў танцавальную пляцоўку. Выпускнікі закружыліся ў вальсе. Гэта быў не проста танец – гэта было развітанне з дзяцінствам.
Затым святочнае шэсце выпускнікоў, педагогаў і бацькоў на чале з кіраўніцтвам раёна накіравалася да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. З цёплымі словамі да школьнікаў звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Кузняцоў. У знак удзячнасці і памяці аб подзвігу, здзейсненым нашымі землякамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, юнакі і дзяўчаты ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Урачыстасць прадоўжылася ў раённым Доме культуры. У зале было па-сапраўднаму цёпла ад усмешак, шчырых слоў і школьных успамінаў. З цудоўным святам і знамянальнай падзеяй павіншавалі выпускнікоў і падарылі ім музычныя паштоўкі выхаванцы да-школьнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва. Па традыцыі, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання выпускнікоў, якія маюць асаблівыя дасягненні ў спорце, культурным і грамадскім жыцці. Іх павіншавалі і ўручылі Ганаровыя граматы і памятныя падарункі начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Раманчук, дырэктар ДЮСШ Генадзь Галаско, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова.
Многа цёплых, душэўных слоў адрасавала выпускнікам класны кіраўнік 11 “А” класа СШ №3 Наталля Рагоўская, дырэктар Міжэрыцкага дзіцячага сада-СШ Наталля Булак. З наказам ад імя бацькоў да выпускнікоў звярнулася Ніна Вярстак. Адзінаццацікласнікі таксама выказалі словы ўдзячнасці сваім педагогам і бацькам. У час мерапрыемства яны напісалі пісьмы сваім настаўнікам, якія затым апусцілі ў спецыяльную скрынку.
На працягу мерапрыемства на сцэну выходзілі многія таленавітыя выпускнікі ўстаноў адукацыі. У выкананні Алены Балтручок, Сяргея Ганчарова, Аляксандры Жук, Элізабет Чэчат, Марыі Вярстак і многіх-многіх іншых прагучалі прыгожыя песні.
Цёплы вечар 9 чэрвеня абавязкова застанецца ў памяці выпускнікоў як адна з самых значных і дарагіх сэрцу падзей. У кожнага будзе свой лёс, свая жыццёвая дарога, свае вяршыні. Але галоўнае – ніколі не трэба спыняцца на дасягнутым.
У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.