В Зельве состоялся областной фестиваль авторской песни «Новое поколение»

 

У мінулыя выхадныя Зэльвеншчына вітала ўдзельнікаў штогадовага абласнога фестывалю аўтарскай песні “Новае пакаленне”. Яго арганізатарамі выступілі ўпраўленне культуры і аддзел па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Сваім выступленнем зэльвенцаў і гасцей пасёлка парадавалі маладыя выканаўцы, якія прыехалі з розных куточкаў вобласці. 

 

 

В Зельве состоялся областной фестиваль авторской песни "Новое поколение"

В Зельве состоялся областной фестиваль авторской песни "Новое поколение"

В Зельве состоялся областной фестиваль авторской песни "Новое поколение"

В Зельве состоялся областной фестиваль авторской песни "Новое поколение"

В Зельве состоялся областной фестиваль авторской песни "Новое поколение"

 

Ганаровае права адкрыць святочную праграму вядучыя прадставілі намесніку старшыні райвыканкама Валянціну Семяняку, які прывітаў таленавітых, мэтанакіраваных і ўлюбёных у музыку маладых людзей, пажадаў кожнаму з іх яркага выступлення і пакарэння чарговай музычнай вяршыні.
У конкурсе прынялі ўдзел 14 выканаўцаў, якія прадставілі на суд журы творы ўласнага сачынення.
Анастасія Закрэўская прыехала з г.п. Гожа. Дзяўчына ў 2011 годзе стала лаўрэатам Магілёўскага абласнога конкурсу “Аўтар і выканаўца”, у 2012-м сярод моладзі, працуючай у аграгарадках, у намінацыі «Настаўнік дзіцячай школы мастацтваў» – дыпламантам III ступені Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы па прафесіі». У выкананні Анастасіі прагучалі песні «Любімаму» і «Твая адзінота».
Наступнай на сцэну выйшла група «Jet plane» з г.Ліда. Яна была арганізавана ў 2010 годзе і з таго часу вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у сваім рэгіёне. Калектыў прымаў удзел у конкурсе “Патрыятычныя песні-2012” у г. Гродна, дзе стаў лаўрэатам III ступені. Слухачам выканаўцы прапанавалі песню «Любовь, как мир» на словы Уладзіміра Бяляўскага.
Са школьных гадоў захапляецца музыкай Валерый Грэсік. Зараз юнак – студэнт Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Свае творы ён прысвячае роднаму краю, спрабуе пісаць музыку на любімыя вершы.
Ужо з першых акордаў зачараваў прысутных наступны выканаўца –Аляксандр Лічык, які пад акампанемент гітары выканаў свае песні “Выпраўляла сына маці” і “Плач, вецер”. Аляксандр – удзельнік штогадовага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Беларусь–мая песня”, многіх канцэртаў, якія прахо-дзяць у г.Ваўкавыск.
Група «Gradus» з г.Ліда была створана два гады назад і, нягле-дзячы на такі непрацяглы час свайго існавання, ужо зарэкамендавала сябе на розных канцэртных пляцоўках. У бягучым годзе калектыў прымаў удзел у рок-фестывалі, які праходзіў у г.Мінску. Песняй “Лета” юнакі нагадалі слухачам аб цудоўнай пары года, калі можна бясконца радавацца сонечным дням, купацца і загараць, падарожнічаць па свеце.
Чарговы ўдзельнік прыехаў да нас з Навагрудка. Аляксей Юхневіч – прызёр раённых творчых конкурсаў і фестываляў: дыпламант I ступені абласнога конкурсу патрыятычнай песні, Віцэ-містар рэспубліканскага конкурсу «Містар Беларусбанк», прызёр конкурсаў, праводзімых рэспубліканскай сістэмай «Беларусбанк». У песні ўласнага сачынення «Наша зямля» ён расказаў аб непаўторнай прыгажосці беларускага краю.
У Карэліцкім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі працуе таленавітая дзяўчына Святлана Моніч. Яна – пераможца раённага конкурсу аўтарскай песні “Новае пакаленне-2012”, лаўрэат IV міжнародных адукацыйных чытанняў. На зэльвенскай сцэне Святлана выканала песню “Твае прыгожыя вочы”.
Музычны талент перадаўся Ільі Барынбаеву ад бацькоў. Юнак закончыў Слонімскую школу мастацтваў па класе гітары і зараз займаецца ў Гродзенскім музычным каледжы. Ілья – дыпламант раённага конкурсу аўтарскай песні 2012 г., удзельнік абласнога фестывалю аўтарскай песні “Новае пакаленне-2011”. На суд журы і гледачоў малады артыст прадставіў песню ўласнага сачынення “Спяшаюся да цябе”.
Групе «Дыягназ жыцця» з г.Гродна 7 гадоў. У яе творчым арсенале шмат цікавых кампазіцый, а на песню «Усміхніся» нават зняты кліп. На працягу некалькі апошніх гадоў калектыў удзельнічае ў дабрачынных акцыях ЮНЕСКА «Вясна добрых спраў». Ні адно знамянальнае мерапрыемства ў культурным жыцці Гродзеншчыны не праходзіць без выступлення гэтай групы. У выкананні пераможцаў конкурсу “Арт-вакацыя 2009” прагучала песня на словы і музыку Андрэя Кіслага.
З дзяцінства захапляецца музыкай Уладзімір Лях з Зэльвы. Яго непаўторны голас неаднаразова высока ацэньваўся на конкурсах рознага ўзроўню. Ён – лаўрэат III ступені абласнога конкурсу патрыятычнай песні ў 2006 годзе, лаўрэат I ступені раённага конкурсу аўтарскай песні ў 2012 годзе. Уладзімір не толькі выдатны выканаўца, але і таленавіты аўтар. З замілаваннем слухалі зэльвенцы яго чарговы аўтарскі музычны нумар “Ля каміна”.
Творчая, таленавітая, неардынарная Алена Кніга, канцэртмайстар Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў, любіць здзіўляць публіку новымі творамі. Яна прапанавала на суд журы і гледачоў сваю філасофскую кампазіцыю “Рамонак”.
Жыццё Андрэя Генсера з дзяцінства звязана з музыкай. У школьныя гады ён сумяшчаў вучобу ў адукацыйнай школе з заняткамі ў музычнай школе ў г.Клецк. Зараз Андрэй – навучэнец Лідскага дзяржаўнага музычнага кале-джа. У складзе рок-групы “We Ave Right» прымаў удзел у фестывалі камерных ансамбляў класічнай музыкі г.Масква, выступаў у Мінску, Баранавічах, Клецку. Маладымі людзьмі напісана больш за 13 песень, аўтар 7 з якіх – Андрэй. Адна з тэм, якая хвалюе ўсё чалавецтва – каханне. Менавіта гэтаму пачуццю прысвечана песня “Без цябе”, якой юнакі заваявалі сімпатыю слухачоў.
Канстанцін Пажарыцкі – пераможца конкурсу “Арт-вакацыя-2010” сярод калектываў студэнтаў вобласці ў намінацыі “Група аўтарскай песні”, конкурсу аўтарскай песні ў 2010 годзе ў Зэльве. У складзе групы “SHTOFF” Канстанцін стаў фіналістам конкурсу беларускамоўных рок-груп «The Men’s Fest 2011», а на чарговым фестывалі прадставіў кампазіцыю «Ніколі».
Сваю першую песню Валерый Макарчык з Дзятлаўскага раёна напісаў у 18 гадоў, яшчэ не маючы музычнай адукацыі. Яго сябар, аранжыроўшчык Іван Рэйба, любую мелодыю, прыдуманую аўтарам, лёгка кладзе на ноты. Юнак прымае актыўны ўдзел у конкурсах як раённага, так і абласнога ўзроўняў, неаднаразова ўзнагаро-джваўся граматамі і дыпломамі.
У склад дуэта “Патрыёты” ўваходзяць Ігар Сяргей і Ілья Кухарчык. Гэтыя маладыя людзі не раз атрымлівалі перамогі. У 2011 го-дзе ў рэспубліканскім конкурсе “Арт-вакацыі” ім прысуджана II месца, у бягучым годзе на раённым конкурсе патрыятычнай песні ў г.Ліда “Песні юнацтва нашых бацькоў“ занялі II месца. Ігар і Ілья выканалі песню ўласнага сачынення «Беларусь».
Музычныя нумары Аксаны Маляў-скай з Зэльвы даўно палюбілі землякі. На сцэне яна стварае непаўторны вобраз, які надоўга застаецца ў памяці. У чарговы раз Аксана ўразіла публіку пастаноўкай музычнага нумару і выдатным выкананнем песні “На чужыне” на словы беларускай паэткі Цёткі.
Выступленнем Аксаны закончылася конкурсная праграма фестывалю. Пакуль кампетэнтнае журы падводзіла вынікі, на сцэне выступілі юныя самадзейныя артысты Зэльвеншчыны.
А перад журы, у склад якога ўвайшлі начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, вядучыя метадысты абласнога метадычнага цэнтра Дзмітрый Волчык і Алег Комар, начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Раманчук, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Сіцько, дырэктар Зэльвенскай дзіцячай школы мастацт- ваў Вольга Генюш, стаяла нялёгкая задача. Выбраць лепшага было няпроста: кожны канкурсант стварыў на сцэне незабыўны яркі вобраз.
У намінацыі «Саліст пад «жывы» акампанемент» Дыпломам I ступені ўзнагароджана Анастасія Закрэўская, II ступені – Аляксандр Лічык і Ілья Барынбаеў, III ступені – Аляксей Юхневіч і Алена Кніга. У намінацыі «Саліст пад фанаграму «мінус 1» Дыпломам I ступені адзначана Святлана Моніч, II ступені – Аксана Маляўская, III – Уладзімір Лях і Андрэй Генсер. Перамога ў намінацыі “Калектыў” у гурта «Gradus», другое месца занялі «Jet plane», трэцяе – «Патрыёты». Намінацыяй «За лепшы сцэнічны вобраз» адзначана выступленне Валерыя Макарчыка, а «Лепшае рэжысёрскае рашэнне» – выступленне Аксаны Маляўскай. Усе пераможцы ўзнагароджаны падарункамі і памятнымі сувенірамі.
У 17 гадзін вечара на летняй эстраднай пляцоўцы лаўрэаты фестывалю падарылі зэльвенскім слухачам свае музычныя творы.
Бурнымі апладысментамі сустракалі зэльвенцы і ўдзельнікаў тэлевізійнага праекта АНТ “Акадэмія талентаў”, якія ў рамках акцыі “За здаровы лад жыцця” даюць канцэртныя туры па ўсёй краіне. З першых музычных акордаў і рытмічных танцавальных рухаў “узарваў” слухачоў тэмпераментны юнак Леанарда. Лірычным настроем прасякнуты песні спявачкі Кацярыны. Вядучы Андрэй Коласаў прадэманстраваў не толькі выдатныя вакальныя даныя, але і ўменне ўстанаўліваць цесны кантакт з публікай. Не маглі стрымаць сваіх эмоцый прысутныя і падчас выступлення пераможцы праекта Яўгенія Слуцкага, які выказаў спадзяванне, што яго песні і песні яго сяброў надоўга застануцца ў памяці і сэрцах зэльвенцаў. Маладыя людзі, у сваю чаргу, будуць рабіць усё магчымае, каб заваяваць высокую прыступку на музычным Алімпе і насіць ганаровае званне Артыст.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.