В Зельве с размахом прошел Анненский кирмаш

Зэльвенцы могуць пахваліцца тым, што змаглі адрадзіць правядзенне аднаго з самых значных мерапрыемстваў, якія калісьці ладзілася на нашай зямлі – свята “Ганненскі кірмаш”. Прыняць удзел у ім з’язджаюцца госці з самых розных куткоў Беларусі і нават замежжа. кирмаш “Ганненскі кірмаш” – гэта яшчэ і магчымасць прыцягваць шырокую ўвагу да турыстычнага, эканамічнага патэнцыялу нашага рэгіёну. Таму напярэдадні свята адбыўся «круглы стол», прысвечаны пытанням ўстойлівага развіцця Зэльвенскага раёна. А само свята, максімальна набліжанае да даўніх традыцый, прайшло ў Зэльве ў мінулую суботу. Распачаўся кірмаш апоўдні. На цэнтральнай плошчы адбылося тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам працоўных калектываў Зэльвы, шоу-цэнтра Уладзіміра Кустава, сталічных ансамбляў народнай музыкі і песні “Купалінка”, цыганскага шоу «Вочы чорныя». апопо Свята раскінулася на цэнтральных вуліцах пасёлка і праходзіла на некалькіх пляцоўках: гандлёвай, рамеснай, прадпрымальніцкай, сельскагаспадарчай, творчай, мастацкай і г.д. Выстава выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтваў прыцягнула ўвагу не адной сотні наведвальнікаў. Гандляры прапаноўвалі шырокі выбар свежай агародніны і садавіны, мясныя, рыбныя, хлебабулачныя вырабы, традыцыйныя беларускія напоі: квас, медавуху і збіцень. амамопппппппп паоп Хутка разыходзіліся прысмакі – каўбасы, мясныя вырабы, духмяныя пірагі зэльвенскага філіяла аблспажыўтаварыства. Каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзілі прэзентацыю сваёй прадукцыі прадпрымальнікі і сельскагаспадарчыя падворкі. Самаму прыдзірліваму наведвальніку тут было з чаго выбраць: мёд і садавіна – на любы смак і кашалёк. Нарасхват ішла прадукцыя камбіната бытавога абслугоўвання: удзельнікі свята з задавальненнем куплялі сукенкі, сарочкі, паясы з мешкавіны, аздобленыя нацыянальным арнаментам. Даспадобы прыйшлася і зэльвенская пасцельная бялізна, падушкі, коўдры. Паліто, касцюмы, сукенкі, трыкатажныя вырабы розных фасонаў прапаноўвалі фірменны магазін “Элема”, Брэсцкая трыкатажная і Гродзенская швейная фабрыкі. Жанчыны маглі выбраць адзенне вядомай маркі “Ромгіль”. На кірмашы быў шырокі выбар касметычных сродкаў, галантарэйных вырабаў. На рамеснай пляцоўцы прадаваліся кашы і шкатулкі, талісманы і абярэгі, выцінанкі і сурвэткі, каралі і завушніцы, посуд і многа-многа іншых прадметаў дамашняга абіходу. Не маглі не раскашэліцца бацькі маленькіх дзяцей: на кірмашы было столькі разнастайных атракцыёнаў, забаў і цацак, міма якіх прайсці проста не атрымлівалася. Удзельнікі свята мелі магчымасць пракаціцца на брычках, паназіраць за выступленнем прадстаўнікоў конна-спартыўных школ, палюбавацца выстаўленымі ў свабодным выгуле ў паркавай зоне коньмі мясцовых сельгасарганізацый. Новаўвядзенне гэтага года – магчымасць купіць або прадаць каня. паопварапр У ліку кірмашовых забаў – міжнародны турнір «Усход-Захад» паміж зборнымі камандамі Беларусі і Латвіі па каратэ, а таксама «сумо па-местачковаму». Члены журы выбралі лепшыя аграсядзібу, пляцоўкі прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, падворкі сельскагаспадарчых арганізацый і сельсаветаў, самыя арыгінальна аформленыя касцюмы, караваі, брычкі, балконы. У другой палове дня Сапега назваў імёны пераможцаў у кожнай намінацыі, уручыў ім памятныя падарункі. Непаўторныя ўражанні пакінулі выступленні народнага ансамбля “Калаж”, танцавальнага калектыву дзіцячай школы мастацтваў. Многа Забаўляльным атрымалася выступленне тэатра звяроў. овапп Вячэрняя праграма «Ганненского кірмаша» ўключала ў сябе вялікі святочны канцэрт з удзелам Уладзіміра Ухцінскага, Іскуі Абалян. Пасля 22.00 удзельнікі кірмашу тэатралізаваным шэсцем прайшлі да вадасховішча на пляцоўку, дзе адбылося вогненна-светлавое шоу і вялікі феерверк. Па агульных ацэнках, удзел у мерапрыемстве прыняло больш за 4 тысячы чалавек. Паважаныя чытачы, у бліжэйшых нумарах “Праца” раскажа падрабязней аб кожным святочным аб’екце. Людмила ПОПКА.
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Жук Андрей says

    Замечательный праздник, столько настроения приносящий зельвенцам и гостям.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.