В Зельве работает ёлочный базар

3317

Навагодняе свята без зялёнай прыгажуні-ёлкі ўявіць проста немагчыма. Людзі практычныя набываюць штучныя ёлкі, маўляў, так танней: купіў раз і назаўсёды. Аднак ёсць сярод зэльвенцаў нямала тых, хто па-ранейшаму выбірае жывыя зялёныя дрэўцы – і водар, і адчуванне Новага года тады таксама сапраўдныя, не штучныя.
З панядзелка ў пасёлку працуе ёлачны базар, дзе кожны жадаючы можа набыць лясную прыгажуню. Пік продажу, па словах ляснічага Зэльвенскага лясніцтва Аляксея Галавача, прыпадае на перадсвяточныя дні. Цяпер жа на ёлачным базары ў спакойнай абстаноўцы можна выбраць сабе святочнае дрэўца. Іх тут прапануецца многа, на любы густ: камусьці падабаецца сасна, а іншыя па даўняй звычцы аддаюць перавагу традыцыйнай ёлцы. Усяго плануецца рэалізаваць насельніцтву каля 250 – 300 зялёных прыгажунь. Кошт на лясную прадукцыю пачынаецца з 70 тысяч рублёў за дрэўца вышынёй да 1 метра. Ёлка вышынёй ад 1 метра да 2 каштуе 80 тысяч, ад 2 да 3 метраў – 100 тысяч рублёў, ад 3 да 5 метраў – 190 тысяч. Калі ж вы прывыклі ўпрыгожваць дом зімовымі букетамі з галінак, то іх на ёлачным базары можна бу-дзе атрымаць нават бясплатна, паабяцаў ляснічы Аляксей Галавач – прыходзьце!
Што ж датычыцца самавольнай вырубкі навагодніх дрэўцаў, гэтым лепш не рызыкаваць – у перадсвяточныя дні ахова лясоў ўзмоцнена. Дзяжурства на лясных дарогах, лясных тэрыторыях, на ўездах у населеныя пункты нясуць прадстаўнікі лясніцтва, прыродаахоўнай службы і ДАІ. Штраф за самавольную вырубку навагодніх дрэў скла-дзе ад 900 тысяч да 9 мільёнаў рублёў – пагадзіцеся, значна танней набыць зялёную прыгажуню на ёлачным базары. Хаця, як адзначыў Аляксей Галавач, зэльвенцы вылучаюцца законапа-слухмянасцю – выпадкаў незаконнай нарыхтоўкі ёлак амаль не бывае.
Святлана Ярмалавічане.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.