В Зельве провели кирмаш

Ладзілі гучна, весела, з размахам. Ні па чым быў і дождж. Гэта яшчэ раз пацвердзіла напорысты, упарты, заўзяты характар зэльвенцаў:  працаваць дык працаваць, гуляць дык гуляць!

 

В Зельве провели кирмаш

В Зельве провели кирмаш

В Зельве провели кирмаш

В Зельве провели кирмаш

 

Каб свята ўдалося на славу (а яно так і атрымалася!), вялася сур’ёзная падрыхтоўчая работа: былі задзейнічаны ўсе арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы раёна пры актыўнай падтрымцы саміх зэльвенцаў. У сваім прывітальным выступленні старшыня райвыканкама Ян Пальчыс шчыра падзякаваў усім за важкі ўклад у агульную добрую і карысную справу, вернасць традыцыям продкаў, адданую любоў да роднай зямлі.
Захапленне і цікавасць на свяце выклікала практычна ўсё: насычаная і разнапланавая праграма, арыгінальнае афармленне гандлёвых кропак, падворкаў, стылізаваныя касцюмы зэльвенцаў… На працягу ўсяго дня эпіцэнтр мерапрыемства перамя-шчаўся з аднаго кутка пасёлка ў другі. На цэнтральнай пляцоўцы “кірмаш у госці запрашаў”. Тут з дапамогай вядомых творчых сталічных калектываў “вяселле лілося ракой”. А познім вечарам пад кананаду цудоўнага феерверка прагучаў заключны акорд свята. У цэнтральным скверы размясціўся кірмаш рамёстваў, на якім майстры на ўсе рукі дэманстравалі свае ўнікальныя вырабы і праводзілі майстар-класы. Для дзяцей працавалі атракцыёны, самыя актыўныя пабывалі “ў гасцях у Пацешак”. Гучала “музыка для ўсіх” з удзелам народнага духавога аркестра, народнага ансамбля “Калаж”. Весела “звінелі звончыкі” на стадыёне “Колас”: тут праводзіліся конкурс на лепшае афармленне павозак, выстава конных парод, паказальныя выступленні конна-спартыўнай школы. Самыя жвавыя гараджане і госці свята змаглі зрабіць незабыўнае падарожжа па вуліцах Зэльвы на брычцы. На летняй эстрадзе прайшоў “кірмашовы карнавал”. У цэнтральнай раённай бібліятэцы ладзіліся канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу. Удзельнікі гэтых мерапрыемстваў прадставілі інвестыцыйныя праекты, абмеркавалі праблемы, падзяліліся вопытам работы. Раённы выканаўчы камітэт у рамках кірмашу правёў прэзентацыю нявыкарыстанай нерухомай маёмасці з мэтай пошуку магчымых інвестараў. Што з усяго гэтага атрымалася, чытайце ў бліжэйшых нумарах “Працы”, як і падрабязны рэпартаж аб кожнай дзеі Ганненскага кірмашу. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.