В Зельве прошли мероприятия, посвященные Дню молодежи

У апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Арганізатары свята – аддзел па справах моладзі, аддзел культуры райвыканкама і раённы камітэт ГА “БРСМ” – падрыхтавалі вялікую праграму: мерапрыемствы праходзілі на працягу двух дзён.  

 

В Зельве прошли мероприятия, посвященные Дню молодежи

В Зельве прошли мероприятия, посвященные Дню молодежи

В Зельве прошли мероприятия, посвященные Дню молодежи

В Зельве прошли мероприятия, посвященные Дню молодежи

В Зельве прошли мероприятия, посвященные Дню молодежи

 

У суботу днём у РДК прайшоў конкурс “ Міс Зэльва-2012”, дзе была вызначана самая прыгожая дзяўчына раёна, а вечарам зэльвенскіх гледачоў парадаваў сваёй канцэртнай праграмай папулярны беларускі выканаўца эстраднай песні Аляксей Хлястоў. Завяршыліся суботнія мерапрыемствы начной дыскатэкай.
Святочныя мерапрыемствы ў нядзелю пачаліся з конкурсу дзіцячых калясак “Бэбі-шоу”. Яшчэ задоўга да яго пачатку маладыя сем’і з арыгінальна ўпрыгожанымі дзіцячымі каляскамі сталі збірацца ля будынка загса. Усе яны праявілі творчы падыход і максімум фантазіі ў афармленні. Юрый і Марыя Лудзічы ператварылі каляску сына Аляксея ў танк, Павел і Вольга Нядзвецкія – у прыгожы кветнік. Хтосьці ўпрыгожыў транспартны сродак свайго маленькага сына ці дачкі паветранымі шарамі, стужкамі. А дзяўчынка Валерыя Бусловіч сама пераўтварылася ў прыгожую гераіню казкі Мальвіну, і ў сваёй калясцы яна везла лялечнага Бураціна. Сем’і з каляскамі ўтварылі прыгожую працэсію і накіраваліся на цэнтральную плошчу, дзе і распачалася ўрачыстасць, прысвечаная Дню моладзі.
Цёпла і сардэчна павіншаваў прысутных са святам намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка. Ён адзначыў, што моладзь – будучае нашай краіны, і юнакі і дзяўчаты павінны актыўна праяўляць сваю ініцыятыву і творчасць.
 Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Сіцько і в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова ў сваіх віншаваннях падкрэслілі думку, што маладосць – гэта самыя лепшыя гады, гэта творчасць і рамантызм, гэта запал і натхненне. Маладзёжныя лідары раёна выказалі пажаданні, каб наша моладзь была шчырай, упэўнена крочыла наперад і ніколі не спынялася на дасягнутым. Кульмінацыйным момантам урачыстасці стала цырымонія ўзнагароджання. За актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі раёна і з нагоды свята Граматай аддзела па справах моладзі райвыканкама былі ўзнагароджаны: Вячаслаў Шаўцоў – дырэктар раённага Дома культуры, Таццяна Булак – метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Віктар Кармызаў – камандзір аддзялення ПАВЧ №1, Наталля Жвірбля – эксперт-крыміналіст РАУС. 
Пераможцай раённага конкурсу на лепшы сельскі падворак стала сям’я Шыманаваных з вёскі Дзергілі. Грамату і каштоўны падарунак прыняў гаспадар Міхаіл з сынамі Паўлам і Максімам. Яго жонка Наталля не змагла прысутнічаць на свяце: яна цяпер знаходзіцца ў радзільным доме – днямі ў сям’і адбылося папаўненне.
На раённым свяце ўзнагароды атрымалі і маладыя механізатары – пераможцы раённага спаборніцтва занятых на падрыхтоўцы глебы і сяўбе сельскагаспадарчых культур. Першае месца заняў механізатар Аляксандр Лабовіч з СВК “Караліно”, другое– Юрый Грышчук (СВК “Галынка”), трэцяе – Іван Лухтан (СГФ “Дабраселецкі”).
У конкурсе дзіцячых калясак “Бэбі-шоу” перамагла сям’я Юрыя і Марыі Лудзічаў, другое месца было прысуджана Паўлу і Вользе Нядзвецкім, трэцяе – Валерыі Бусловіч. За арыгінальнае афармленне калясак таксама былі заахвочаны Іна і Алег Андрушкевічы, Анастасія і Дзмітрый Нужковы. Хацелася б, каб традыцыя правядзення конкурсу “Бэбі-шоу” прыжылася ў Зэльве, і ў наступным годзе ўдзел у ім прыняла яшчэ большая колькасць бацькоў.
Каштоўным падарункам была адзначана сям’я Аляксея і Вольгі Шавярдзіных – у іх сёлета нарадзіліся двайняты, а таксама Віктар і Святлана Сцепанчукі, якія справілі вяселле месяц назад. У гэты дзень – 24 чэрвеня– год назад з’ядналі свае сэрцы ў сямейным саюзе Аляксандр і Дзіяна Макарэвічы. Іх таксама павіншавалі з першай гадавінай вяселля і ўручылі памятныя падарункі.
Бурнымі апладысментамі сустрэлі прысутныя ўдзельніц конкурсу “Міс Зэльва-2012”. Ва ўрачыстай абстаноўцы прыгужуням былі ўручаны памятныя сувеніры, а яны, у сваю чаргу, уручылі невялікія падарункі самым маленькім зэльвенцам. 
У рамках акцыі “Будучае –гэта мы!” моладзь аформіла “палотны шчасця”, дзе напісала пра свае мары, выразіла цёплыя пажаданні. У спецыяльную скрыню адправіліся пасланні з прапановамі па арганізацыі работы з моладдзю. Арганізатары мерапрыемства таксама правялі на гэтую тэму сацыялагічнае апытанне прысутных. Самыя маленькія жыхары з задавальненнем пракаціліся на святочна аформленай коннай павозцы.
Пасля абеду мерапрыемствы перамясціліся ў паркавую зону райцэнтра. Дарослыя і дзеці змаглі паспрабаваць сябе ў горным турызме: у спуску са спецыяльным турыстычным абсталяваннем па нацягнутай вяроўцы. Аматараў актыўнага адпачынку сабраў пляжны валейбол. У спаборніцтвах прынялі ўдзел восем каманд, кожная з якіх складалася з двух ігракоў. У працяглай і ўпартай барацьбе пераможцай стала каманда “Дынама” ў складзе Яўгенія Сітніка і Ула-дзіміра Ляхоўскага. Другое месца заняла каманда “РАА №2”, у якую ўвайшлі Генадзій Галаско і Аляксандр Кузьмін, трэцяе – “РАА №1” , за якую выступалі Аляксандр Урбановіч і Дзмітрый Яўхута. Усе пераможцы былі адзначаны грашовымі прэміямі.
На сцэне раённага Дома культуры аматары тэатральнага мастацтва пагля-дзелі філасофскую камедыю “Хто адчыніць дзверы?” у пастаноўцы народнага тэатра “Натхненне” Абухаўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Шмат зэльвенцаў прыйшло ў паркавую зону пасёлка, каб паглядзець на выступленне лучнікаў з г.Гродна. На свяце можна было паспрабаваць і ўласныя сілы – запусціць стрэлы ў мішэнь. Даспадобы прыйшліся прысутным паказальныя баі рыцараў з гро-дзенскага гісторыка-патрыятычнага клуба “Кронан”. Прадэманстравалі свае прафесійныя ўменні і зэльвенскія выратавальнікі. Яны стварылі своеасаб-лівую водную феерыю, а затым паказалі, як выконваюцца выратавальныя работы з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў пазнаёмілі прысутных з узбраеннем і спецыяльнымі сродкамі. Дзеці з задавальненнем бралі ў рукі пісталеты, аўтаматы, снайперскую вінтоўку, спрабавалі адзець бронежылеты і ахоўныя шлемы.
Святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі РДК, стварыў добры настрой ва ўсіх прысутных. Завяршальным акордам святочных мерапрыемстваў стаў кітайскі феерверк – у неба паляцелі прыгожыя паветраныя ліхтарыкі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.