В СВК «Сынковичи» прошли «Дожынки»

сынковичи Сельскагаспадарчы кааператыў “Сынкавічы” першым у раёне завяршыў уборку зерневых культур. Атрыманая ў гэтым годзе ўраджайнасць павялічылася, у параўнанні з мінулым годам, больш чым на шэсць цэнтнераў з гектара і складае 68,4 ц/га. Свята ўшанавання лепшых працаўнікоў жытнёвай нівы праходзіла ў ад-дзеле па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка Елка. IMG_6396 Пачалося мерапрыемства з паднясення караваю, выпечанага з мукі новага ўра-джаю, старшыні СВК “Сынкавічы” Дзмітрыю Дзешко. Звяртаючыся да хлебаробаў са словамі віншаванняў, кіраўнік сельгаскааператыва адзначыў, што сёлетняя ўборачная кампанія праходзіла ў складаных умовах надвор’я: анамальная спякота стаяла тры тыдні. Разам з тым, з пастаўленай задачай механізатары справіліся дастойна. Менавіта планавая арганізацыя ўсяго канвеера, высокая адказнасць спецыялістаў і загадчыкаў вытворчых участкаў, зла-джаная работа камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў і трактарыстаў, аператараў збожжасушыльных комплексаў дазволілі сабраць новы ўраджай у аптымальныя тэрміны. У поўнай меры выкананы дзяржзаказ па зерневых і зернебабовых культурах. У засекі гаспадаркі засыпана звыш 19 тысяч тон зерня. На рахунку кааператыва значны ўклад у агульны каравай нашага раёна. На ўборцы зерневых і зернебабовых культур у СВК “Сынкавічы” гэтым летам было задзейнічана 12 камбайнавых экіпажаў, 9 з іх намалацілі звыш адной тысячы тон зерня, два – перасягнулі двухтысячны намалот. Па выніках унутрыгаспадарчага спаборніцтва сярод камбайнераў лідарамі сталі Сяргей Калодка, Валянцін Парфенчык і Генадзій Харытончык. Усе трое механізатараў працуюць у кааператыве па некалькі дзясяткаў гадоў і сваёй добрасумленнай, стараннай працай перамогі дасягаюць не ўпершыню. На адвозцы збожжа ад камбайнаў вызначыліся трактарысты Дзмітрый Кавалёў, Аляксандр Малец і Мікалай Каўчун. Немалаважны этап у нарыхтоўцы хлеба – прасушванне і дапрацоўка зерня жытнёвых культур. Як і ў мінулыя гады, сёлета было арганізавана спаборніцтва сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў. Амаль дзевяць тысяч тон рапса і зерня прасушылі і дапрацавалі машы-ністы КЗСВ-30 Сяргей Маркоўскі, Раман Дзянішчык, Дзмітрый Пузан, Аляксандр Лічык, якія і занялі ў табліцы спаборніцтваў першае месца. лепшыя Шчырыя словы ўдзячнасці былі адрасаваны агранамічнай і тэхналагічнай службам, якія своечасова правялі пасеў і ўборку, кантралявалі гатоўнасць тэхнікі. Высокую ацэнку кіраўніка кааператыва атрымалі намеснік старшыні СВК Уладзімір Юч, галоўны аграном Аляксандр Парфенчык, галоўны інжынер Віктар Шышлоўскі і загадчык гаража Аляксандр Лукашэвіч. Не засталіся без увагі загадчыкі вытворчых участкаў і рамонтных майстэрняў. Пад гучныя апладысменты аднавяскоўцаў яны атрымалі з рук старшыні СВК Дзмітрыя Дзешко караваі, дыпломы і грашовыя прэміі. У гонар працаўнікоў палёў адбыўся канцэрт мясцовых работнікаў культуры, а таксама артыстаў са Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Гаспадаркі раёна завяршаюць уборачную кампанію. Па дадзеных на 18 жніўня, большасць з іх дасягнулі фінішу. У СВК “Міжэрычы”, “Бародзічы”, СГФ “Дабраселецкі” у мінулыя выхадныя хлебаробы ад-святкавалі “Дажынкі”. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.