В СПК «Голынка» дан отсчёт посевной

Сёння няма важнейшай задачы, чым аператыўна і якасна правесці пасяўную азімых культур. Аднымі з першых вывелі тэхніку ў поле механізатары СВК “Галынка”. Да гэтага ў гаспадарцы падрыхтаваліся няблага, ёсць добры насенны матэрыял і поўны набор тэхнікі.

 

В СПК "Голынка" дан отсчёт посевной

В СПК "Голынка" дан отсчёт посевной

Механізатар Аляксандр Кулік.

 

В СПК "Голынка" дан отсчёт посевной

Механізатар Аляксей Дрэнь. 

 

– Пасяўная кампанія – заўсёды нялёгкая работа, але аптымістычная, – адзначае галоўны аграном сельгас-кааператыва Мікалай Бяляўскі. – Дзякуючы строгаму выкананню ўсіх тэхналагічных працэсаў сёлета ўраджайнасць азімага рапсу склала 30,2 цэнтнера з гектара. Цяпер прыкладваем усе намаганні, каб у наступным годзе на 565 гектарах плошчы, адведзенай пад азімы рапс, паказчык не паменшыўся. Для гэтага ў эксперыментальнай базе “Пагародна” Воранаўскага раёна і СВК “Малабераставіцкі элітгас” набылі неабходную колькасць элітнага насення сартоў “лідар” і “прагрэс” беларускай селекцыі.
Штодзённа выконваюць заданні на ворыве глебы механізатары Аляксандр Слёзнік, Іван Качук, Міхаіл Рахунок і Аляксей Дрэнь. Апошні з іх працуе ў гаспадарцы амаль 20 гадоў. Сваімі адносінамі да працы і тэхнікі даўно заслужыў аўтарытэт і павагу як у калег, так і кіраўніцтва гаспадаркі. 7 гадоў таму ён атрымаў новы трактар “МТЗ-1523”, які і цяпер выглядае так, быццам учора сышоў з канвеера.
З перадпасяўной падрыхтоўкай глебы паспяхова спраўляюцца Леанід Цярэшка, Аляксандр Кірычэнка, Віктар Ляонец і Генадзій Сакалоўскі. Правядзенне самай адказнай аперацыі – сяўбы – даверылі вопытным механізатарам Аляксандру Куліку і Яўгенію Пазняку. Выніковую работу механізатараў стымулююць і ўмовы аплаты.
На ўсіх участках работ побач з механізатарамі ў полі пастаянна знаходзяцца і спецыялісты гаспадаркі. Работа вя- дзецца ўвесь светлавы дзень. У любы момант можа пад’ехаць да кожнага з механізатараў і старшыня сельгаскааператыва Яўгеній Грэцкі. Ён добра ведае, дзе дапамагчы, а дзе і строга спытаць.
Па словах Мікалая Бяляўскага, каб паспець правесці ўсе мерапрыемствы ў аптымальныя тэрміны і з належнай якасцю, намаганні трэба прыкласці вялікія, працаваць даводзіцца напружана, з поўнай самааддачай. Пры цяперашнім узроўні матэрыяльна-тэхнічнай аснашчанасці і забяспечанасці кадрамі ў СВК “Галынка” так і працуюць – на ўсю моц, наколькі дазваляюць чалавечыя сілы.
Сяўба азімага рапсу ў гаспадарцы завершана. Але работы ў механізатараў па-ранейшаму шмат – наперадзе сяўба азімых зерневых, уборка бульбы, цукровых буракоў і кукурузы.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.