В СПК “Бородичи” состоялось отчётно-выборное собрание

На справаздачным сходзе ўпаўнаважаных СВК “Бародзічы” старшыня гаспадаркі Аляксандр Прэдка адзначыў, што ў 2011 годзе ў галіне раслінаводства пры ўраджайнасці 60,9 ц/га атрымана 15590 т зерневых і зернебабовых культур. У параўнанні з 2010 годам ураджайнасць павялічылася на 8,7 ц/га, валавы збор – на 1946 т. Значную прыбаўку зерня ў сельгаскааператыве атрымалі ад вырошвання кукурузы: пры ўраджайнасці 99,3 ц/га валавы збор склаў 5202 т. Разам з кукурузай у засекі засыпана 20792 т зерня. У справа-здачным перыядзе ў вытворчых участках №1 (загадчык Пётр Якімовіч) ураджайнасць зерневых і зернебабовых склала 67,5 ц/га, №2 (загадчык Міхаіл Сідар) – 66,3 ц/га, №3 (загадчык Уладзімір Сонец) – 50,9 ц/га.

 

В СПК "Бородичи" состоялось отчётно-выборное собрание

В СПК "Бородичи" состоялось отчётно-выборное собрание

В СПК "Бородичи" состоялось отчётно-выборное собрание

 

У агратэхнічным плане ў сельгаскааператыве зроблена шмат, але рэзерваў для павышэння вынікаў работы яшчэ хапае. Так, гаспадарка выканала план продажу збожжа дзяржаве. У структуры выканання дзярж-заказу асноўнае месца займае пшаніца. Выручка ад яе рэалізацыі склала 5 млрд. 175 млн. рублёў, прыбытак – 2013 млн. рублёў, рэнтабельнасць яе вырошчвання – 63,7%. Другой культурай, якая дае нядрэнны прыбытак, з’яўляецца грэчка: ад яе продажу атрымана 290 млн. рублёў, рэнтабельнасць склала 281,5%. 
Важнае значэнне для гаспадаркі набывае вытворчасць бульбы, якая летась упершыню вырошчвалася па новой тэхналогіі. Ураджайнасць гэтай культуры дасягнула толькі 241 ц/га. Асноўныя прычыны недаатрымання прадукцыі ў парушэнні тэхналогіі вырошчвання і неда-статковай рабоце па ахове раслін. У бягучым годзе ўсе гэтыя пралікі будуць улічаны. Гаспадаркай запланавана давесці плошчу пасеваў бульбы да 100 га, што ўдвая больш за ўзровень 2010 года.
Ураджайнасць цукровых буракоў склала 455 ц/га. Таму рэнтабельнасць ад іх вырошвання – толькі 11,6%. Сёлета будуць улічаны недапрацоўкі мінулага года: на палях пад “салодкі корань” плануецца правесці належную ўборку камення, палепшыць тэхналогію сяўбы, работу па ахове пасеваў і арганізаваць уборку без ручной дапрацоўкі.
Не менш важнай для гаспадаркі з’яўляецца і галіна корманарыхтоўкі, ад якой залежыць лёс жывёлагадоўлі і ўсяго сельгаскааператыва. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 33,8 ц кармавых адзінак, што дастаткова для кармлення грамадскага статка: 1236 т сена, 10194 т сенажу і 22352 т сіласнай масы. Значна палепшылася якасць сена і сіласу. Прынятае праўленнем сельгаскааператыва рашэнне аб дадатковым прэміраванні механізатараў у час нарыхтоўкі кармоў дало магчымасць скараціць тэрміны правядзення работ. На касьбе траў вызначыліся механізатары Сяргей Патаповіч, Сяргей Лабада, Мечыслаў Валюк і Аляксандр Талецкі, на варушэнні – Сяргей Грынцэвіч і Мікалай Клюкач, на нарыхтоўцы сенажу і сіласнай масы – Анатолій Жыліч, Віталій Галянда, Генадзій Карлюк, Мікалай Жук, Максім Аляхновіч, Мікалай Вярстак, Казімір Валюк, Святаслаў Кіслы, Аляксандр Ліпскі і Сяргей Кароза.
Аднак перад агранамічнай і інжынернай службамі пастаўлена задача арганізаваць нарыхтоўку першакласнага сенажу. У гэтым плане яшчэ ёсць нявырашаныя пытанні. Таму Аляксандр Прэдка патрабаваў ад праўлення гаспадаркі ўлічыць пралікі 2011 года і прапановы механізатараў па паляпшэнні якасці нарыхтоўкі кармоў у бягучым годзе.
Аналіз спраў у галіне жывёлагадоўлі Аляксандр Прэдка пачаў з інфармацыі аб праве-дзеным бягучым рамонце ўсіх ферм. У мінулым годзе здадзена ў эксплуатацыю памяшканне для цялят і сухастойных кароў на ферме “Залацеева”, дзе сёлета ўжо пачалі работы па добра-ўпарадкаванні тэрыторыі. На гэтай ферме будуць рэканструяваны памяшканні для дойнага статка. На ферме “Грабава” здадзены ў эксплуатацыю памяшканне для ўтрымання цялят малочнага перыяду і склад для камбікорму, на ферме “Даўгапо-лічы” – выгул для цялушак, праведзена рэканструкцыя склада і выгула для ўтрымання кароў. Уведзена ў эксплуатацыю першая чарга (тры кароўнікі і малочны блок) новай малочнатаварнай фермы на 960 галоў дойнага статка. Усё гэта дазволіла значна палепшыць умовы працы работнікаў ферм і ўтрымання жывёлы.
Надой за 2011 год склаў 4492 кг малака на карову, што менш на 127 кг у параўнанні з вынікам 2010 года. Валавая вытворчасць павялічылася на 220 т і склала 7555 т малака. Вышэйшым гатункам і гатункам “экстра” прададзена 85,8% малака, ад чаго дадаткова атрымана 722 млн. рублёў, з якіх 59 млн. рублёў выплачана ў якасці прэміі работнікам ферм.
Самы вялікі надой (5979 кг малака на карову) на ферме “Грыцкавічы”, другі вынік (5923 кг) атрыманы на ферме “Конна”, трэці (5686 кг) – на ферме “Даўгаполічы”.
Больш за 6 тыс. кг малака на карову надаілі даяркі Лілія Салоха, Станіслава Хіцун, Святлана Рысюк і Ганна Біялт, звыш 5 тыс. кг – Ала Макацэвіч, Ганна Вярстак, Ванда Масальская і Надзея Чашэйка.
Значны ўклад у эканоміку гаспадаркі ўносяць і жывёлаводы комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы. За год тут атрымалі 1010 т валавых прываг, сярэднясутачныя прывагі склалі 805 г (такі ж вынік быў у 2010 годзе), хоць кормоў выкарыстана больш. Па словах кіраўніка гаспадаркі, паказчыкі работы комплексу маглі быць значна лепшымі.
Самых высокіх сярэднясутачных прываг дасягнулі групы жывёлы, замацаваныя за Сяргеем Карозай, Васіліем Варковым, Га-лінай Якімовіч і Ірынай Міхаленка.
У мінулым годзе старанна спрацавалі механізатары, вадзіцелі і работнікі майстэрняў гаспадаркі. Выпрацоўка на адзін умоўны трактар у параўнанні з 2010 годам павялічылася на 136 га і склала 1827 га. Аляксандр Пятровіч выказаў словы падзякі лепшым работнікам, якія былі заняты на жніве і дасягнулі высокіх намалотаў збожжа. Сярод іх – Сяргей Кароза, Святаслаў Баброўскі, Аляксандр Мінец, Ігар Абрамчук, Юрый Цавель і Аляксандр Шпакоўскі.
Пры аналізе работы аўтапарка было адзначана, што за год перавезена 269 тыс. тон грузаў, выканана 2 млн. 404 тыс. тона-кіламетраў. Каэфіцыент выкарыстання прабегу склаў 32%, а гэта пакуль недастатковы паказчык.
Рыначныя адносіны, па словах старшыні сельгаскааператыва, вывелі на пярэдні план фінансавую дзейнасць. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 31 млрд. 300 млн. рублёў, у тым ліку ад прадукцыі раслінаводства – 13 млрд. 196 млн., жывёлагадоўлі – 18 млрд. 104 млн.рублёў. У цэлым рэнтабельнасць дасягнула 16,5%.
У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел загадчык фермы “Грыцкавічы” Дзмітрый Парцяны, выконваючы абавязкі галоўнага агранома Мікалай Жывушка, даярка фермы “Даўгаполічы” Ганна Біялт, галоўны спецыяліст па ахове працы Пётр Земба, галоўны інжынер гаспадаркі Аляксандр Мінец і намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Валюк.
Напрыканцы справаздачнага сходу Аляксандр Прэдка падрабязна расказаў аб планах развіцця гаспадаркі на бягучы год і ўручыў грашовыя прэміі лепшым работнікам.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.