В районе завершается акция «Наши дети»

Напярэдадні навагодніх свят валанцёры гімназіі №1 г.п.Зэльва разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццянай Сяркевіч завіталі да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

 

В районе завершается акция "Наши дети"

 

Хлопчыкам і дзяўчынкам гімназісты ўручылі падарункі–цацкі, адзенне і канцылярскія тавары, якія сабралі ў час дабрачыннай акцыі, праведзенай у сваёй навучальнай установе. Акрамя гэтага, школьнікі падрыхтавалі для дзяцей канцэртна-забаўляльную праграму і запрасілі прыняць удзел у шматлікіх конкурсах, у якіх былі разыграны прызы. Кульмінацыйным момантам сустрэчы стаў карагод вакол святочна ўпрыгожанай ёлкі. Рабіць добрыя справы–асабліва важна, тым больш, для дзяцей. І хочацца, каб на іх тварах часцей з’яўлялася вясёлая ўсмешка.   

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.