В конкурсе на лучшее ветеранское подворье приняли жители Зельвенского сельсовета

Марыя і Васілій Гусаковы (на здымках) шчыруюць на сваім прысядзібным участку ў в.Холстава з ранняй вясны да позняй восені. Гаспадары набылі тут дом тры гады назад. Да гэтага куды толькі не закідваў іх лёс (Васілій Мікіціч – былы ваенны): давялося жыць на Далёкім Каўказе, Далёкім Усходзе, у пустыні Гобі ў Манголіі, ва Уладзівастоку, Валгаградзе… Пасля працяглых паездак па свеце Гусаковых лёс закінуў на Зэльвеншчыну. 

 

В конкурсе на лучшее ветеранское подворье приняли жители Зельвенского сельсовета

В конкурсе на лучшее ветеранское подворье приняли жители Зельвенского сельсовета

 

Гаспадарлівага рукі кормяць–такім чынам можна перафразіраваць вядомую народную мудрасць у дачыненні да Гусаковых. З першых дзён яны ўзяліся наводзіць належны парадак у сваім вясковым куточку: выкарчавалі стары сад, убралі пустазелле, смецце, знеслі ўжо непрыгодны хлеў.
Адно з захапленняў Марыі Іванаўны– вырошчванне памідораў. На працягу цэлага дня яна завіхаецца ля сваіх “пітомцаў”, нават не заўважае, як ляціць час (вельмі ўразіла, з якой цеплынёй, пяшчотай і клопатам гаспадыня расказвала пра іх–аўт.). Ужо ў студзені–лютым жанчына высявае насенне, а ў сакавіку пачынаюцца работы па падрыхтоўцы глебы да высаджвання расады. Для атрымання высокага ўраджаю, па словах гаспадыні, неабходна рэгулярная праполка і ўзбагачэнне зямлі ўгнаеннямі. У першы раз уносіцца толькі арганіка, а ў другі–спецыяльны раствор, які стымулюе рост раслін. Дарэчы, Марыя Іванаўна падзялілася з намі сакрэтам яго прыгатавання. Крапіву заліваюць вадой, можна дабавіць крыху квасу. Гэты раствор настойваюць на працягу двух тыдняў, пасля чаго выкарыстоўваюць у якасці ўгнаення. Для правільнага фарміравання кустоў вялікае значэнне мае рэгулярнае пасынкаванне.
У цяпліцы гаспадыня вырошчвае галандскія сарты, вышыня якіх дасягае больш за метр, у адкрытым грунце–“Сліўкі” (вельмі добрыя для марынавання), “Бычынае сэрца”, “Ружовыя” і інш.
Сёлетні год асабліва парадаваў багатым ураджаем клубніц–сабралі 18 вёдзер. Да таго ж, ёсць вялікі сад, у якім вырошчваецца некалькі сартоў яблынь: “Жэнева”, “Каштэля”, “Алеся”, “Голдэн”, “Гала”. Растуць і 30 кустоў чорнай парэчкі, летняя маліна. Стараюцца Гусаковы, каб усяго было ўдосталь. “Хапае плёну нашай працы ўсім – і дзецям, і ўнукам, і суседзям”, – адзначае гаспадыня.
А яшчэ Марыя Іванаўна вельмі лю-біць кветкі. Яе квет-нік упрыгожваюць шматлікія астры, бегоніі, ружы, гладыёлусы, петуніі, цыніі, сальвіі. Добра ведае жанчына, што за імі патрэбен таксама пільны догляд.
Муж Васілій Мікіціч усяго сябе аддае любімаму хобі–развядзенню вінаграду венгерскіх сартоў “Захапленне”, “Плевен”, “Кадранка”. Такіх відаў раслін на Беларусі няма, яны завезены з Валгаграда. Названыя сарты прыжыліся за 3 гады і ўжо не першы сезон даюць добры ўра-джай. “Вінаградарства–вельмі карпатлівая работа,–расказвае аб сваім захапленні гаспадар.– Неабходна не проста ведаць, але і адчуваць, чаго кусту не хапае. Немалаважна і своечасовая апрацоўка–праводжу яе тройчы ў сезон пасля дажджу бардокскай вадкасцю. Да таго ж, патрэбна пасынкаваць, такім чынам стымулюючы рост лазы і ягадаў. І ўжо ў канцы жніўня–пачатку верасня можна збіраць першыя гронкі вінаграду”. 
Васілій Мікіціч сам змайстраваў альтанку, дзе пасля нялёгкага працоўнага дня на сваім прыся-дзібным участку любяць бавіць час гаспадары, у летнюю кухню правёў воду. Яго ўмелымі рукамі зроблены плот ля дома і гараж.

 

Cлаўныя гаспадары


Беларускіх вясковых людзей, у першую чаргу, адрозніваюць працавітасць і сціпласць. Не ў характары памяркоўнага чалавека з вёскі хваліцца нажытым багаццем, разнастайным дабром, што ў хаце і каля хаты, а таксама сваімі здольнасцямі чынна весці гаспадарку. Менавіта такімі людзьмі з’яўляюцца руплівыя гаспадары Уладзімір Яўгенавіч і Часлава Мікалаеўна Жукі (на здымку) з вёскі Пасуцічы, да якіх мы і завіталі. 

 

В конкурсе на лучшее ветеранское подворье приняли жители Зельвенского сельсовета


Яшчэ толькі ступіўшы на іх падворак, мы адзначылі чысціню і дагледжанасць. “Іншы раз у маладых сем’ях няма такой акуратнасці” – падумалася нам. Сустрэлі па-роднаму, быццам мы даўнія добрыя сябры. Прапанавалі паснедаць. Калі зайшла размова аб тым, што мы – карэспандэнты газеты “Праца” і хацелі б расказаць чытачам пра іх, гаспадыня вельмі здзівілася: зусім не чакала такога павароту падзей.
– Дзеткі мілыя, дык мы ж звычайныя людзі, вясковыя, што тут пра нас напішаш, каму гэта будзе цікава? – усміхаючыся і неяк падзіцячы засаромелася Часлава Мікалаеўна. Запрасіла нас ва ўтульную хату і пачала распавядаць аб сваім жыцці-быцці. 
Разам Жукі ўжо 50 гадоў, літаральна на днях адзначылі залатое вяселле. Жыццё – “паласатае”, таму ў складаных момантах заўсёды былі апорай і падтрымкай адзін аднаму. Пазнаёміліся яны на торфазаводзе, які калісьці знаходзіўся ў Пасуцічах. Там Уладзімір Яўгенавіч працаваў трактарыстам, а Часлава Мікалаеўна, якая тады жыла яшчэ ў вёсцы Пузікі,– звычайнай рабочай. Жанчына адначасова з настальгіяй і са смуткам у голасе расказала, як цяжка тады было ім, яшчэ зусім маладым, варочаць і сушыць торф, даставаць яго з багны і грузіць на трактары. Тым не менш, іх сустрэча і сумесная нялёгкая праца сталі лёсавызначальнымі.
Усё жыццё Жукі не маглі сядзець без справы. Пажаніўшыся, купілі хату, ашалявалі яе, прывялі да належнага выгляду. Дзякуючы карпатліваму догляду і сёння яна выглядае як новая. Акрамя вядзення вялікай хатняй гаспадаркі, шчыравалі ў калгасе ў паляводстве. І цяпер, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, стараюцца, каб парадак панаваў ва ўсім. Але толькі з хатнімі клопатамі гаспадарам цяпер спраўляцца ўсё цяжэй і цяжэй: гады ўжо не маладыя, ды і здароўе ўсё часцей падводзіць. Выхавалі трох цудоўных дачок, якія, як могуць, дапамагаюць бацькам. А яшчэ некалькі гадоў назад трымалі кароў, цялят, парасят, індыкоў, курачак. Кармы жывёле нарыхтоўвалі ўручную, без спецыяльнай тэхнікі.
Нельга не сказаць аб тым, што Часлава Мікалаеўна – таленавітая майстрыха. Вочы разбягаюцца ад мноства вышытых ёю ручнікоў, фіранак, прасцінаў, навалачак. Захапляюць тканыя роснакаляровыя дываны, вязаныя кручком сурвэткі. На ложках з густам раскладзены арыгінальныя падушачкі, не набытыя ў магазіне, а зробленыя самой гаспадыняй. Прыцягнулі нашу ўвагу рассцеленыя на падлозе яркія вязаныя ходнікі. Няцяжка было здагадацца, чыіх яны рук справа. 
Не займаць вопыту гаспадарам і па доглядзе за сваім садам-агародам, дзе не спыняецца работа ні на дзень. Асаблівае задавальненне гаспадыні дастаўляюць кветкі. Жанчына расказала, што без іх не ўяўляе свайго жыцця, кветкаводства для яе – сапраўдная аддушына. Ва ўсім дапамагае гаспадыні муж. Наогул, узаемавыручка і павага, на думку Уладзіміра Яўгенавіча і Чаславы Мікалаеўны, – галоўны сакрэт доўгага шчасця і дабрабыту ў сям’і.   

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.