В каждой открытке — частичка души

В каждой открытке - частичка души

У музеі СШ №2 г.п.Зэльва праходзіць выстава “Навагоднія святы ў паштоўках і фотаздымках”. Яна расказвае аб гісторыі навагодняй паштоўкі ад моманту яе  з’яўлення да сённяшніх дзён.

Правёўшы апытанне сярод настаўнікаў і вучняў школы, члены савета музея прыйшлі да высновы, што зараз святочныя віншаванні родных, сяброў ці знаёмых часцей за ўсё адпраўляюць з дапамогай мабільнай сувязі або Інтэрнэта. Аднак, згадзіцеся, атрымаць папяровую паштоўку, якая яшчэ зусім нядаўна была такой папулярнай, намнога прыемней. Да таго ж, такое віншаванне застаецца ў памяці значна даўжэй, чым электроннае. Хораша аформленая і падпісаная ад шчырага сэрца, перачытаная не адзін раз паштоўка заўсёды выклікае прыемныя ўспаміны.

Наведвальнікі выставы маюць магчымасць пазнаёміцца з выявай першай каляднай паштоўкі, якую папрасіў намаляваць для віншавання сваёй сям’і англічанін Генры Коўл у 1840 годзе. Як сведчаць гістарычныя звесткі, паштоўка мела небывалы поспех. Вестка пра яе хутка разляцелася па ўсёй Англіі. Такая папулярнасць навяла прадпрымальнае сямейства на думку, што калядная па-штоўка не проста прыемны сувенір, але і спосаб ня-дрэнна зарабіць. З арыгінала было надрукавана каля 1000 копій. Каштавала па-штоўка адзін шылінг – вельмі вялікая сума для таго часу. З 1860-х гадоў вытворчасць калядных і навагодніх паштовак стала масавай.

В каждой открытке - частичка души

Чаго толькі не знойдзеш на навагодніх і калядных паштоўках розных часоў: чатырохлістую канюшыну, мухаморы, рабіну, падковы, камінароў, нават дамашніх жывёл. У розных краінах гэтыя персанажы і атрыбуты на працягу многіх гадоў лічыліся знакамі шчасця.

Часта на навагодніх паштоўках розных краін адлюстроўваўся Дзед Мароз, вобраз якога зыходзіць ад шаманскіх традыцый да-хрысціянскай Паўночнай Еўропы, лапландцаў, прашчураў сучасных фінаў, і народаў,  якія насяляюць паўночныя раёны сучаснай Расіі.

На выставе і першыя савецкія паштоўкі, на якіх часта адлюстроўваліся касманаўты і піянеры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны салдаты таксама мелі магчымасць павіншаваць родных з Новым годам і атрымаць віншаванне ад іх. На паштоўках тых часоў бачым салдат, партызанаў, якія змагаюцца за радзіму. Чытаем такія віншаванні і пажаданні: “З Новым годам, таварыш франтавік!”, “Тата, бі фашыстаў!”, “Смерць фашысцкім акупантам!”, “Палымянае прывітанне з фронту!”.

В каждой открытке - частичка души

На выставе таксама прадстаўлена вялікая экспазіцыя навагодніх паштовак 70–90-х гадоў мінулага стагоддзя, выдадзеных у СССР.

 

Віртуальныя паштоўкі знікаюць гэтак жа лёгка,  як і з’яўляюцца. Таму, калі вы жадаеце сапраўды надоўга пакінуць часцінку сваёй душы дарагім вам людзям, не лянуйцеся дарыць аса-біста ці пасылаць папяровую паштоўку. Афіцыйныя і гумарыстычныя, лірычныя і іранічныя – ёсць самыя розныя паштоўкі на любы густ і на ўсе выпадкі жыцця. Галоўнае, каб было жаданне прынесці радасць іх адрасатам.<!—[if supportFields]>tc "часцінка душы"<!—[if supportFields]>

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.