В д.Голынка Зельвенского района освящён новый православный храм

Мінулая субота для жыхароў вёскі Галынка азнаменавана надзвычай важнай падзеяй: у гэты дзень тут быў асвечаны новы праваслаўны храм. Шаснаццаць гадоў назад яго будаўніцтва было ініцыіравана невялікай групай мясцовых вернікаў. Зараз прыход атрымаў новую святыню, якая ўзведзена непадалёку ад таго месца, дзе ў гады вайны была разбурана праваслаўная царква. В д.Голынка Зельвенского района освящён новый православный храм В д.Голынка Зельвенского района освящён новый православный храм В д.Голынка Зельвенского района освящён новый православный храм    Акрамя мясцовых прыхаджан у святочнай урачыстасці прымалі ўдзел праваслаўныя вернікі з іншых населеных пунктаў раёна, святары, прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўніцтва СВК “Галынка”. Узначаліў чын асвячэння архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Пасля цырымоніі асвячэння ў саслужэнні святароў іншых епархій і прыходаў Зэльвеншчыны ён правёў у новай святыні першую Боскую літургію. У час яе Уладыка звярнуўся з пастырскім словам да духавенства і прыхаджан. Віншуючы прысутных з вялікай знакавай падзеяй, ён шчыра парадаваўся за мясцовых вернікаў, якія змаглі аб’яднацца вакол такой важнай і высакароднай справы, падзякаваў усім, хто меў дачыненне да ўзвядзення храма. У святочны дзень з’явілася шмат жадаючых прычасціцца першымі ў новаасвечаным храме. Кожны з вернікаў таксама мог паставіць свечку за здароўе сваіх родных і блізкіх, а таксама ў знак памяці аб памерлых продках. Пасля богаслужэння, якое доўжылася больш за тры з паловай гадзіны, усе прысутныя прайшлі Хрэсным ходам вакол храма, асвечанага ў гонар святога вяліка-мучаніка Георгія Пераможцы. У завяршэнне ўрачыстай цырымоніі, шчыра раздзяляючы ўсеагульную радасць прыхаджан, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій выказаў спадзяванне, што Галынкаўская царква абавязкова стане цэнтрам духоўнай культуры і адраджэння, у які людзі будуць прыходзіць як у час смутку, так і ў хвіліны радасці. Затым архіепіскап Арцемій уручыў высокія царкоўныя ўзнагароды тым, хто меў непасрэднае дачыненне да ўзвядзення царквы. Медалём Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі “Каложскі крыж” адзначаны настаяцель храма іерэй Аляксандр Тарас, які прыклаў нямала намаганняў для таго, каб святыня набыла такі прыгожы выгляд. Ордэн Беларускай Праваслаўнай царквы ўручаны старшыні СВК “Галынка” Яўгенію Грэцкаму і прыхаджанцы Лідзіі Савосік, Архірэйскія граматы атрымалі Антаніна Пянцяк, Зінаіда Сай і Сяргей Худзяеў. Прыхаджане ўпэўнены, што з асвячэннем храма Святога вяліка-мучаніка Георгія Пераможцы пачнецца новы этап у іх духоўным жыцці. Аляксандр ТАРАС, настаяцель царквы: –Для нас гэта асабліва ўрачыстая падзея – мы прымаем удзел у першым богаслужэнні ў новым храме ў гонар Георгія Пераможцы. Многія думаюць, што ёсць нейкія бюджэты, генеральныя спонсары, мецэнаты. Гэта далёка не так. Будаўніцтва царквы ў вёсцы Галынка можна назваць усенародным – узводзілі храм усім мірам. Ахвяравалі і простыя людзі, і індывідуальныя прадпрымальнікі, і прадпрыемствы: хто дапамагаў грашыма, хто аказваў садзейнічанне тэхнікай і матэрыяламі, а хто і непасрэднай працай. Разам мы змаглі пабудаваць прыгожы сучасны храм. Шчырыя словы ўдзячнасці выказваем сёння ў адрас кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта: яго старшыні Я.С.Пальчысу, намесніку старшыні райвыканкама В.М.Семяняку, а таксама былым старшыням райвыканкама В.І.Будрэвічу, Л.У.Эльяшэвічу, якія ў свой час праяўлялі асабістую зацікаўленасць у вырашэнні праблем, звязаных з будаўніцтвам храма. На працягу многіх гадоў матэрыяльную дапамогу аказваў калгас “Радзіма”–цяпер СВК “Галынка” (старшыні В.У.Мірончык, У.У.Боцька, Я.В.Грэцкі). Садзейнічанне таксама аказвалі СВК “Сынкавічы” (В.В.Харута і Д.А. Дзяшко), прадпрыемства меліярацыйных сістэм (К.І.Бердніковіч), МПМК-148 (У.Ю. Дзевяцень, А.В.Іскра), цэх газавай гаспадаркі (У.І.Скіба), упраўленне капітальнага будаўніцтва (С.М.Крэчка і М.П.Бердніковіч), ААТ “Зэльварамбуд” (В.В.Найдзен), сельгасхімія (Ю.У.Снесар), а таксама былы намеснік старшыні райвыканкама М.І.Януль.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.