В чём особенности 4 смены в лагере «Голубая волна»

У раённым аздараўленчым лагеры «Блакітная хваля» працягваецца чацвёртая змена. Больш за дзвесце хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 18 год прыехалі сюды не толькі паправіць здароўе, але і якасна адпачыць, праявіць свае творчыя здольнасці і знайсці новых сяброў.


У апошнюю жнівеньскую змену сфарміравана 9 атрадаў розных накірункаў: падтрыманне спартыўнай фізічнай формы і прапаганда здаровага ладу жыцця, духоўна-маральны, грамадзянска-патрыятычны, эстэтычны, музычны, тэатральны і інш.
Старшы выхавальнік лагера Таццяна Губанава расказала, што падчас чацвёртай змены ў “Блакітнай хвалі” трэніруюцца чатыры спартыўныя атрады Гродзенскага гандбольнага клуба “Гараднічанка”. У рабят строгі рэжым дня, графік трэніровак і адпачынку. Разам са сваімі трэнерамі яны займаюцца па 4–5 гадзін на дзень. У трэніроўкі абавязкова ўваходзяць спецыяльны комплекс практыкаванняў на стадыёне, прабежкі па лясным масіве, водныя працэдуры. Вечарам юныя спартсмены далучаюцца да агульналагернага жыцця і прымаюць самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах.
Выхаванцамі яшчэ двух атрадаў з’яўляюцца дзеці – прыхаджане нядзельнай школы, якая дзейнічае пры адным з храмаў абласнога цэнтра. Па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ленінскага раёна г.Гродна на аздараўленне ў “Блакітную хвалю” былі адпраўлены ў першую чаргу дзеці з мнагадзетных, сацыяльна небяспечных і няпоўных сем’яў. У гэтых дзяцей свая індывідуальная праграма адпачынку. Сняданак, абед і вячэра пачынаюцца з малітвы. У расклад іх дня ўваходзяць сустрэчы са свяшчэннаслужыцелямі, наведванне храма.
Тры атрады жывуць звыклым для лагера парадкам: на працягу дня ўдзельнічаюць у розных конкурсах і віктарынах, тэатралізаваных прадстаўленнях, гульнёвых праграмах, спартыўных спаборніцтвах, сустрэчах.
Кожны з атрадаў мае свае асаблівасці, і аб гэтым дзеці расказалі ў падрыхтаваным імі тэатралізаваным прадстаўленні “Гэта мой атрад”. Спартсмены ў сваім выступленні прапагандавалі здаровы лад жыцця, звярнулі ўвагу прысутных на іх любімы від спорту – ганд-бол. Пра значэнне спорту ў што-дзённым жыцці школьнікі расказалі ў час конкурсна-гульнёвай праграмы “Каб лепш развівацца, трэба спортам займацца”. Цікава абыгралі зададзеную тэму дзеці з праваслаўных атрадаў – іх прадстаўленне было пры-знана самым лепшым.
Днём на базе лагера працуюць 13 гурткоў розных накірункаў, праходзяць унутрыатрадныя мерапрыемствы.
З радасцю рабяты сустракаюць і гасцей. Наведалі лагер работнікі кінавідэасеткі, РАУС, РАНС, Таварыства выратавання на водах, артысты раённага Дома культуры. Два разы на тыдзень бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі прапануюць выхаванцам лагера разнастайную літаратуру.
План мерапрыемстваў уключае яшчэ паездку ў дзіцячы санаторый “Ружанскі”, наведванне там аквапарка, экскурсію ў Жыровіцкі манастыр, Сынкавіцкую царкву. Плануецца, што лагер з канцэртнай праграмай наведаюць педагогі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.