В ЧСУП “Князево” подведены итоги работы за год

Справы ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве

Дырэктар прадпрыемства Іван Жамойцін на сходзе прадстаўнікоў вытворчых участкаў і малочнатаварных ферм ПСУП «Князева» пачаў сваё выступленне з аналізу выканання пастаўленых задач у галіне жывёлагадоўлі. 

 

В ЧСУП "Князево" подведены итоги работы за год

Гадавое заданне па вытворчасці малака выканана на 84,3%: з запланаваных 9223 т малака атрымана 7775 т. У параў-нанні ў 2010 годам надой на карову паменшыўся на 328 кг і склаў 4239 кг. Пры тлустасці 3,56% і таварнасці 78,9% продаж малака дзяржаве паменшыўся на 376 т і склаў 6135 т.
Зніжэнне прадукцыйнасці дойнага статка дапусцілі калектывы ўсіх малочнатаварных ферм. Адна з прычын гэтага – недастатковая працоўная (за год 2 чалавекі звольнены за з’яўленне на рабочым месцы ў нецвярозым стане, 18 – за сістэматычныя прагулы) і тэхналагічная дысцыпліна.
Валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы ў цэлым па гаспадарцы паменшыліся на 36 т і склалі 815 т, сярэднясутачныя – павялічыліся на 10 г і дасягнулі 601 г. Дапусцілі зніжэнне сярэднясутачных прываг жывёлы калектывы ферм “Задвор’е”, “Лебядзі” і “Зяльвянка”.
Усяго прададзена жывёлы ў жывой вазе 736 т, у тым ліку дзяржаве – 677 т. Ветэрынарнай і заатэхнічнай службам прадпрыемства пастаўлена задача палепшыць захаванасць маладняку, не дапускаць выпадкаў здачы на перапрацоўку цялят вагою менш за 100 кг.
Як адзначыў у выступленні Іван Жамойцін, ужо трэці год у гаспадарцы ідзе зніжэнне вытворчасці валавай прадукцыі раслінаводства. У 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м валавы намалот зерневых культур пасля дапрацоўкі паменшыўся на 1720 т і склаў 14893 т. На 0,6 ц/га зменшылася ўраджайнасць – у 2011 годзе яна склала 52,9 ц/га (без кукурузы – 45,9 ц/га). Гэтыя паказчыкі задавальняць кіраўніцтва прадпрыемства не могуць.
Не выкананы план па вытворчасці бульбы, цукровых буракоў.
Кармы для грамадскага статка нарыхтаваны пад поўную неабходнасць. На ўмоўную галаву жывёлы маецца па 46,8 ц кармавых адзінак, у тым ліку 32,0 – травяністых кармоў. План выкананы на 138,5%.
Канчатковы цыкл вытворчасці прадукцыі – яе рэалізацыя. У цэлым па прадпрыемстве ў 2011 годзе атрымана 29693 млн.рублёў выручкі, што складае 176,7% да ўзроўню 2010 года. Прыбытак ад рэалізаванай прадукцыі – 2732 млн. рублёў.

Лепшыя работнікі гаспадаркі

Дырэктар ПСУП “Князева” выказаў падзяку даяркам і жывёлаводам, якія ў сваіх калектывах дасягнулі найлепшых паказчыкаў. Сярод іх – Ганна Палубок, Ірына Мінаш, Ірына Якалцэвіч, Наталля Вязава, Алена Грышкевіч, Святлана Яскевіч, Марына Супрановіч, Ірына Дзерачэнік, Святлана Масюк, Анатолій Карнацэвіч, Марына Карнацэвіч, Генадзій Гарчак, Станіслаў Шпула і Станіслаў Леўчык.

  

В ЧСУП "Князево" подведены итоги работы за год

Адзначана работа членаў брыгады па працаёмкіх працэсах пад кіраўніцтвам Анатолія Каленкі.

Лепшымі механізатарамі, якія былі заняты на ворыве глебы, сяўбе і пасадцы сельгаскультур, іх апрацоўцы, нарыхтоўцы кармоў і ўборцы, названы Аляксандр Сцепанчук, Станіслаў Ленец, Анатолій Шчылік, Уладзімір Валюк, Іван Сушчэвіч, Віктар Жамойцін, Генрых Русецкі, Генадзій Жэбрак, Уладзімір Мулярчык, Валерый Бондар, Аляксандр Кароткі, Дзмітрый Рачак, Генадзій Трыпуць, Аляксандр Трыпуць, Анатолій Ленец, Анатолій Чарняк, Алег Вязаў, Уладзімір Карнацэвіч, Валерый Якалцэвіч, Юрый Палубок, Раман Грыз, Валянцін Мятлюк, Валерый Буцько, Уладзімір Паранюк, Павел Заяц.
Арганізавана і зладжана правялі жніво зерневых і зернебабовых культур у 2011 годзе камбайнавыя экіпажы ў складзе Генадзія Кузьміча і Івана Грасевіча, Ула-дзіміра Мулярчыка і Андрэя Копаця, Віктара Кузьміча і Сяргея Сушы.
Практычна ўсё намалочанае збожжа перавезена на дапрацоўку “МАЗамі” гаспадаркі. Больш за 3 тыс. тон зерня перавёз вадзіцель Аляксандр Каленка, старанна працавалі і Анатолій Мулярчык, Анатолій Рачок, Віктар Латушка, Валянцін Гойшык,Генадзій Скуба, Юрый Латушка, Анатолій Кавалевіч, Анатолій Шчылік і Вячаслаў Кухта.
На высокім узроўні была арганізавана работа збожжасушыльных комплексаў. Словы падзякі за добрасумленную працу былі выказаны машыністам Валянціне Каленка, Анатолію Сідорку, Генадзію Хведуку, Валерыю Хведуку, Паўлу Шніпу, Дзмітрыю Рачку, Аляксандру Зайцу, Андрэю Азерскаму, Іосіфу Ляонцу, Віталію Паранюку, Мар’яну Карнацэвічу.
На збожжасушыльным комплексе “КЗСВ-40” машыністы Віктар Смірноў, Міхаіл Кароткі, Віталій Ціляк і Станіслаў Яскевіч прасушылі 400 т зерневых культур і 1574 т кукурузы.
Лепшым працаўнікам дырэктар ПСУП “Князева” ўручыў грашовыя прэміі.
Падводзячы вынікі ўнутрыгаспадарчага спаборніцтва, Іван Жамойцін адзначыў, што ў сувязі з невыкананнем задання па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі пераможцы сярод вытворчых участкаў і ферм не вызначаліся.
У сувязі з 25-годдзем раённай ветэранскай арганізацыі за шматгадовую добрасумленную працу адзначаны былыя работнікі, якія маюць урадавыя ўзнагароды: начальнік свінагадоўчага комплексу “Самаравічы” Віктар Бычак, галоўны эканаміст Соф’я Якаўчук, галоўны інжынер Аляксандр Радзецкі, інжынер Уладзімір Кавалевіч, загадчык вытворчага ўчастка Аляксандр Дычка, даяркі Ядвіга Шастак, Марыя Гарадок, Марыя Кеўлюк, Яніна Жамойціна, механізатары Мікалай Семянчук, Фама Рачак, Іосіф Фядук.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.