На Зельвенщине проходят пикеты по сбору подписей в поддержку кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў стартавала 3 ліпеня, а завяршыцца 1 жніўня.
Пікеты па зборы подпісаў у падтрымку Алы Сопікавай – кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання – прайшлі ў аграгарадках Князева (на здымку) і Елка.
Месца нараджэння, адукацыя, ступенькі кар’еры – максімум, што вам могуць расказаць аб патэнцыяльным кандыдаце ў дэпутаты члены ініцыятыўнай групы. Любая характарыстыка забаронена – будзе лічыцца агітацыяй.
Для таго, каб аддаць свой голас у падтрымку кандыдата, патрабуецца толькі пашпарт. У сваю чаргу грамадзяне таксама маюць права папрасіць саміх зборшчыкаў подпісаў паказаць дакументы, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць тое, што чалавек сапраўды ўваходзіць у ініцыятыўную групу.
Асноўная перадвыбарная гонка пачнецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў. Дата выбараў новага складу Парламента назначана на 11 верасня.
Юрый КУЛІКОЎ, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.