В Беларуси начинается централизованное тестирование

Сёння абітурыенты здаюць першае ў гэтым годзе цэнтралізаванае тэсціраванне – па беларускай мове.


Напярэдадні пачатку выпрабаванняў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч засмуціў абітурыентаў, якія разлічваюць толькі на ўдачу, а не на ўласныя веды: распрацоўшчыкі тэстаў 2012 года мінімізавалі верагоднасць угадвання адказаў. Спецыфіка тэстаў змянілася: заданняў, у якіх трэба выбіраць адказ з ліку прапанаваных варыянтаў, стала значна менш. Затое павялічылася колькасць заданняў, у якіх маладыя людзі павінны ўпісаць кароткі адказ. Гэтая мера, а яшчэ 7-бальны бар’ер, які прыйдзецца пераадолець для ўдзелу ў конкурсе ў ВНУ, павінны звесці да мінімуму колькасць выпадковых людзей сярод першакурснікаў.
Калі хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны перашкодзяць абітурыенту здаць выпрабаванне ў агульным патоку, можна будзе здаць тэсціраванне ў рэзервны дзень. Аднак для гэтага неабходна мець адпаведны дакумент, які па-цвярджае ўважлівую прычыну адсутнасці абітурыента на тэсціраванні ў вызначаны дзень. Перарэгістрацыя будзе праходзіць у перыяд з 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў адным з пунктаў, якія забяспечваюць рэгістрацыю для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў рэзервны дзень, 4 ліпеня. Паўторна можна будзе зарэгістравацца ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Віцебскім тэхналагічным універсітэце, Гомельскім тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога, Гродзенскім універсітэце імя Я.Купалы, Беларуска-Расійскім універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце.


Парады спецыялістаў:

 

1. Не спазняйцеся
Абітурыент павінен прыбыць у пункт тэсціравання не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку выпрабавання. Пры сабе неабходна мець зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу, гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру. Пасля ўскрыцця пакета з педагагічнымі тэстамі ў аўдыторыю ніхто не дапускаецца.
2. Пераканайцеся, што вы запаўняеце свой бланк адказаў
Атрымаўшы экзаменацыйныя матэрыялы, абітурыент абавязаны пераканацца ў адпаведнасці нумара варыянта бланка адказаў нумару варыянта педагагічнага тэсту. Гэта ў інтарэсах экзаменуемага, бо інакш яго варыянт, напрыклад, № 3 можа быць правераны па алгарытме варыянту № 1.
3. Не спрабуйце хітрыць
Абітурыенту забараняецца праносіць на тэсціраванне любыя прадметы і дакументы, акрамя дакумента, які сведчыць асобу, пропуску і ручкі, мяняцца месцамі і спрабаваць атрымаць падказку. У мінулыя гады большасць выдаленняў з аўдыторый адбывалася з-за наяўнасці ў абітурыентаў мабільных тэлефонаў.
Папера для чарнавікоў і вада ёсць у кожнай аўдыторыі. Пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ўкамплектаваны неабходнымі медыкаментамі, у кожным дзяжураць медыкі. Арганізатары зрабілі ўсё магчымае, каб вынік выпрабаванняў залежаў толькі ад падрыхтаванасці ўдзельнікаў. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.