Узнагароджаны пераможцы раённага конкурсу “Гатуем сваё” (+Відэа)

Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года быў аб’яўлены адкрыты конкурс на самы самабытны рэцэпт стравы нацыянальнай кухні Зэльвенскага рэгіёну «Гатуем сваё».

Арганізатарамі конкурсу з’яўляліся Беларускае грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы», фермерская гаспадарка «Верас», аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Конкурс праводзіўся ў рамках праекта «Турыстычная дэстынацыя «Зэльвенскі дыяруш»: узмацненне партнёрства, развіццё крэатыўных ініцыятыў і адраджэнне спадчыны» і быў накіраваны на папулярызацыю нематэрыяльнай культурнай спадчыны Зэльвенскага рэгіёну.

Жадаючыя прыняць удзел найперш дасылалі арганізатарам фотаздымкі страў з дакладным апісаннем тэхналогіі прыгатавання. Затым у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася абарона страў і іх дэгустацыя. У выніку выбраны дзевяць страў, якія будуць занесены на гастранамічную карту Зэльвенскага раёна.

Сертыфікаты пераможцаў уручаны Алене Кеўлюк (“Курыца ў гарбузе”), Марыне Мазец (“Верашчака”),

Але Сідорык (“Вушкі з грыбамі”), Ірыне Макей (“Пянёк з Леснічоўкі”), Таццяне Бяляўскай (“Пызы па-галынкаўску”), Галіне Каўбаска (“Галышы”), Святлане Галаўко (“Бульбяныя комы з грыбамі”), Алене Мулярчык (“Дзярэчынскія прысмакі”), Алене Ламека (“Каўдык”).

Наталля МАЦЮК

Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. МАРЬЯНА says

    была на дегустации, было все оченьььь вкусно) тяжело было выбирать лучших

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.